• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Белтэлерадыёкампанія сцвярджае, што галадоўка яе супрацоўніка з фінансавых прычын – беспадстаўная

    “Белтэлерадыёкампанія, улічваючы відэазварот гукарэжысёра Жолудзя У.А., прыняла рашэнне надаць галоснасці сапраўдныя ўмовы працы дадзенага супрацоўніка”, – гаворыцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі ў паведамленні ад 17 лютага.

    “Толькі факты”, – піша Белтэлерадыёкампанія і падае шэраг лічбаў.

    Паводле tvr.by, сп. Жолудзь, гукарэжысёр 2‑й кваліфікацыйнай катэгорыі, працуе на 0,5 стаўкі, атрымлівае ў сярэднім за месяц больш за 7 мільёнаў рублёў, за праект “Еўрабачанне” атрымаў ганарар 1 млн. 150 тыс. рублёў. Акрамя таго, кіраўніцтва аддзелу гукарэжысёраў хадайнічала пра прэміяванне сп. Жолудзя па выніках праекту, і кіраўніцтва БТ  вырашыла даць яму прэмію ў памеры 1 млн. рублёў.

    “Да ўсяго варта дадаць, што дадзены супрацоўнік-паўставачнік пражывае ў інтэрнаце, прадастаўленым яму Белтэлерадыёкампаніяй, за які плаціць каля 100 тыс. за месяц”, – піша tvr.by. – “Журналісты Белтэлерадыёкампаніі, гэтак жа як і многія мінчукі, якія арандуюць камерцыйнае жыллё, напэўна пазайздросцяць нашаму гукарэжысёру”.

    Гукарэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Уладзімір Жолудзь днямі абвясціў пра галадоўку у сваім відэазвароце.

    Паводле яго слоў, падставай паслужыла апошняя відэатрансляцыя нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Жолудзь распавёў, што сістэма аплаты працы на Белтэлерадыёкампаніі ўладкаваная такім чынам, што супрацоўнікі маюць невялікія аклады — сам Уладзімір атрымлівае 600 тысяч на паўстаўкі, а астатні заробак забяспечваюць ганарары за праграмы, якія выйшлі ў эфір.

    За працу, складаную і «тэхналагічную» ва ўсіх адносінах, за нацыянальны адбор на «Еўрабачанне», ён атрымаў 600 тысяч рублёў. Уладзімір Жолудзь таксама ўдакладняе, што гэтая сітуацыя з году ў год паўтараецца. Нягледзячы на тое што, паводле яго слоў, кіраўніцтва тэлекампаніі абяцала пайсці яму насустрач і павысіць аплату, нічога не змянілася.

    Пасля таго як Уладзімір у чарговы раз узняў пытанне аб павелічэнні аплаты, яму прапанавалі звольніцца альбо звярнуцца да аднаго з кіраўнікоў Белтэлерадыёкампаніі, якія ў курсе праблемы. Прыём прызначаны на 23 лютага.

    «Пасля таго як даведаліся, што я запісаўся на прыём, мне парэкамендавалі забраць заяву на звальненне. Пры гэтым я поўны рашучасці і з сённяшняга дня, 15 лютага, абвяшчаю галадоўку. Гэта не нейкія ультыматумы — я проста хачу, каб кіраўніцтва кампаніі звярнула ўвагу на існуючую праблему», — сказаў ён.

    Па словах Уладзіміра Жолудзя, спыніць ён галадоўку ці працягне — залежыць ад вынікаў сустрэчы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці