• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Белтэлекам: «Гэта была атака на канкрэтны IP-адрас з мноства адрасоў за мяжой»

     

    У Міжнародным цэнтры камутацыі РУП «Белтэлекам» карэспандэнтам Tut.by заявілі, што самыя масавая атакі на сервер кампаніі БелаПАН былі зафіксаваныя 3 кастрычніка, а «пра яе мэты можна толькі здагадвацца».

    «DDоS-атакі былі зафіксаваныя 3 кастрычніка, з 19.00, і праходзілі прамежкамі прыкладна да 20.30. Гэта была дакладная атака на канкрэтны IP-адрас з мноства адрасоў, размешчаных за мяжой. Пра мэты можна толькі здагадвацца, праверыць здагадкі тут даволі складана. Выканаўцаў яшчэ можна неяк паспрабаваць знайсці, хоць гэта архіскладаная задача, якую спрабуюць вырашыць многія спецслужбы [свету]. А [высветліць], хто можа быць заказчыкам гэтага і звязаць гэта з тым ці іншым матэрыялам на гэтым серверы – яшчэ больш складана. Мы зацікаўленыя ў тым, каб нашы кліенты адчувалі сябе добра <…> таму прымаем удар на сябе, блакуючы атаку вышэй самога карыстальніка. Тым самым абараняючы яго абсталяванне, падаючы магчымасць доступу да рэсурсу. На жаль, гэта не зусім атрымалася зрабіць 3 кастрычніка», — заявілі ў «Белтэлекаме».

    Адносна праблем з доступам 5 кастрычніка прадстаўнікі прадпрыемства запэўнілі, што «такога аб’ёму [вонкавага] трафіку не было, праблемы аператыўна вырашаліся». А таксама паабяцалі хуткае ўвядзенне ў эксплуатацыю сітэмы, якая дазволіць аператыўна выяўляць «шкоднасныя ўздзеянні на рэсурсы».

    Таксама TUT.by звязаўся з прэс-службай МУС, дзе адзначылі, што для правядзення праверкі па факце атакі на сервер патрабуецца афіцыйная заява ад прадстаўнікоў пацярпелых рэсурсаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці