• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» сёння: бюджэт прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год

    Для тэлеканала новы восеньскі сезон пачаўся на фоне фінансавай нестабільнасці. Тым не менш «Белсату» удалося абысціся без скарачэнняў кадраў. Пра гэта «Радыё Рацыя» расказаў выконваючы абавязкі дырэктара тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі

    Аляксей Дзікавіцкі Белсат

    Аляксей Дзікавіцкі, выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату», адказвае на пытанні журналістаў падчас прэсавай канферэнцыі. 20 сакавіка 2024 года. Варшава, Польшча. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

    Як яно ідзе ды як сёння выглядаюць перспектывы, расказвае Аляксей Дзікавіцкі.

    – Важная тэма гэта значна меншы бюджэт на гэты год, ад таго на што спадзяваўся «Белсат» на пачатку года. І таму нам давялося даволі сур’ёзна папрацаваць над гэтым бюджэтам, ён прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год. Тым ня менш праграмы ўсе выходзяць, пачаўся асенні сезон. Нам удалося абысціся без скарачэнняў кадраў, што я лічу справай фундаментальнай.

    – Ну і цяпер мы ў чаканні фармальнага вырашэння нашага далейшага статусу, бо як вядома, прынятае стварэнне аб стварэнні цэнтру замежнага вяшчання ў тэлебачанні. І «Белсат» мае быць часткай гэтага цэнтру. На базе «Белсату» маюць застацца сам «Белсат», але як я разумею ў статусе рэдакцыі, а таксама асобна рускамоўная рэдакцыя. Але як гэта будзе выглядаць, мы дагэтуль на жаль не ведаем фармальных дакументаў у гэтай справе пакуль што няма.

    РР: А як ты бачыш гэтую сітуацыю? У інтэрнэце багата дыскусій на гэты конт: кажуць што такім чынам «Белсат» фактычна знікае?

    – Сітуацыя складаная, таму што я б не сказаў, што «Белсат» знікае. «Белсат» праўдападобна перастане існаваць у такой форме, у якой ён існуе цяпер. Цяпер «Белсат», і заўсёды быў, асобным каналам структуры польскага тэлебачання.

    Цяпер гэта не будзе асобны канал, а ён будзе часткай гэтага цэнтра замежнага вяшчання. І натуральна такім чынам статус «Белсату» будзе ніжэйшы, вядома.

    Таму што зараз «Белсат» гэта асобны канал які мае сваю дырэкцыю, сваё кіраўніцтва, свой подпіс і сваю пячатку, груба кажучы. Цяпер гэтага не будзе. Але як гэта дакладна будзе адбывацца, мы на жаль не ведаем. Таму што няма фармальных дакументаў у гэтай справе, а нас не асабліва інфармуюць.

    Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

    «Белсат» ствараўся ў 2007 годзе, як альтэрнатыўнае тэлебачанне для беларусаў. Зараз ён працуе на беларускай і рускай мовах. Па-ранейшаму трымае марку – незалежнага сродку масавай інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці