«Белсат» робіць чарговую спробу атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі (відэа)
21 сакавіка 2016
Тэлеканал "Белсат" 21 сакавіка падаў адпаведны пакет дакументаў у Міністэрства замежных спраў.
«Цяпер мы падалі заяўку на акрэдытацыю не карпункта, як рабілі раней, але асобных карэспандэнтаў і аператараў. Дакументы аформленыя згодна з патрабаваннямі, таму фармальных падставаў адмовіць нам няма», — пракаментаваў афіцыйны прадстаўнік канала ў Беларусі Аляксей Мінчонак.
Раней канал 3 разы атрымліваў адмовы ў акрэдытацыі карпункта ў Менску. Прычынай было «замкнёнае кола»: паводле МЗС, супрацоўнікі тэлеканалу ўжо парушалі заканадаўства РБ, працуючы для «Белсату» без санкцыі МЗС.
Спадарожнікавы канал «Белсат» вяшчае з 10 снежня 2007 году. Ён створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання, дзе і размяшчаецца рэдакцыя канала ў Варшаве.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Прапагандысты пахваліліся статыстыкай праглядаў на Videobel.by
16.09.2024
Медыя Warta прызналі «экстрэмісцкім»
21.12.2023
Пракурор Магілёўскай вобласці пастанавіў заблакаваць доступ да сайта ініцыятывы INeedHelpBY
14.06.2024
Газету «Автодайджест» прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
12.03.2024