• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру

    «Telewiz­ja Pol­s­ka» плануе змены ў працы замежных рэдакцый. «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа, аднак пра ліквідацыю «Белсату» гаворкі не ідзе. Пра гэта піша DGP са спасылкай на кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага.

    «Белсат» пераходзіць пад кіраванне новай структуры

    Фота: Woj­ciech Olkus­nik / East News

    У чацвер «Telewiz­ja Pol­s­ka» прадставіла новы план структуры тэлебачання. Згодна з аб’явай, у бліжэйшы час будзе створаны Цэнтр праграм для замежжа. Ён возьме пад сваё крыло ўсе вяшчанне на замежных мовах. Гаворка ідзе пра «TVP World», а таксама пра «Белсат» і ўсе яго філіялы. Пры гэтым «TVP Polo­nia» і «TVP Vil­nius» застануцца незалежнымі, паведамляе Міхал Бранятоўскі.

    Кіраванне новым цэнтрам пяройдзе да цяперашняга кіраўніцтва «TVP World». «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай, стаўшы адным з падраздзяленняў новай структуры. Акрамя беларускага «Белсату» і расейскага «ВОТ ТАК», будзе створаная ўкраінская рэдакцыя, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 года. На новым канале будзе тры моўныя палосы, кожная працягласцю шэсць гадзін.

    «Ліквідацыі “Белсату” не будзе, будзе новая структура. Я хачу падкрэсліць – “Белсат” не знікае, ён атрымлівае новыя магчымасці», – запэўнівае кіраўнік «TVP World».

    Кожная з тэлестанцый, якія ўваходзяць у групу, будзе працаваць пад сваёй шыльдай, мець уласныя бюджэты і аўтаномію.

    «Іншамоўныя тэлеканалы атрымалі новыя абавязкі, якіх патрабуе бягучая сітуацыя ў свеце. Мы цэнім дасягненні “Белсату” у барацьбе за незалежнасць Беларусі, але важная і расейскамоўная інфармацыя, якая дойдзе да былых савецкіх рэспублік, дзе маса людзей размаўляе па-расейску», – адзначае прэс-сакратар польскай дыпламатыі Павел Вроньскі.

    Змены закрануць і «TVP World».

    «Гледачы ўбачаць змены 1 сакавіка 2025 года. Тады ж будзе прадстаўлена і новая назва. Гэта супадзе з прэзентацыяй новых рамак. У назве не будзе TVP, але будзе прысутнічаць слова “Польшча”. Пошук новай назвы ўжо вядзецца», – кажа Міхал Бранятоўскі.

    «Фінансаванне МЗС замежных рэдакцый застанецца нязменным. Мы не маем намеру яго скарачаць», – заяўляе Павел Вроньскі.

    Таксама ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы будзе створаны новы Дэпартамент.

    «Гэта будзе шматгранны аддзел стратэгічнай інфармацыі. Гэта наш польскі страткам», – кажа прэс-сакратар МЗС.

    «З сярэдзіны жніўня мы ўжо будзем асобным Дэпартаментам, мы плануем вельмі цесна супрацоўнічаць з TVP. Але мы таксама будзем рэагаваць на гібрыдныя пагрозы, адказваць на дэзынфармацыйныя атакі», – заключае начальніка аддзелу публічнай і культурнай дыпламатыі МЗС тлумачыць Катажына Шаран.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці