• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белпошта» пачынае судзіцца з «Народнай Воляю»

    Газету "Народная Воля"  чакае судовы працэс супраць "Белпошты". Іосіф Сярэдзіч, галоўны рэдактар выдання, гаворыць, што рэдакцыя не можа пагадзіцца з патрабаваннем "Белпошты" выплаціць кампенсацыю за нерэалізаваны наклад "Народнай Волі".

    З суда прыйшлі дакументы з прапановаю пайсці на міравое пагадненне. Аднак рэдакцыя пакуль адмовілася ад такога варыянту і мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі «Белпошты» ў судзе, каб праясніць шэраг дзелавых пытанняў.

    Іосіф Сярэдзіч патлумачыў, што «Белпошта» патрабуе ад рэдакцыі вярнуць 108 тысяч беларускіх рублёў за паслугі, бо не атрымлівала ад канца жніўня наклад «Народнай Волі».

    «Але яны не атрымлівалі не таму, што мы адмовіліся. Мы прапанавалі ім дастаўляць наклад для падпісчыкаў і тое, што можна прадаваць у аддзяленнях пошты. Некалькі дзён нашыя газеты ляжалі ў экспедыцыі, але ў «Белпошце» думалі і на трэці дзень адмовіліся. Таму мы не можам пагадзіцца з пазовам да нас.

    Паралельна будзем праз суд прыцягваць да адказнасці выдавецтва «Беларускі дом друку». Бо яны гавораць, што зламаўся станок і таму не могуць друкаваць газету, але мы лічым, што справа ў тым, што зламаліся мазгі», — кажа Іосіф Сярэдзіч.

    Цяпер рэдакцыя вярстае кожны нумар і выкладае яго на сайце ў свабодным доступе. 

    Пасля таго, як у жніўні выдавецтва «Беларускі дом друку» перастала друкаваць «Ноародную Волю», рэдакцыя заключыла дамову з тыпаграфіяй у Расіі, газету друкавалі там і прывозілі ў Беларусь. Але потым і расійскае прадпрыемства скасавала дамову.

    «Калі мы друкавалі газету ў Расіі, то ў нас наклад не толькі не ўпаў, але і павялічыўся, бо нам дапамагалі валанцёры. Сёння з іх дапамогаю можна любы наклад распаўсюдзіць. У нас былі нумары накладам ад 23 да 40 тысяч — у залежнасці ад магчымасцяў. Газета друкавалася з дапамогаю чытачоў, якія фінансавалі яе выхад. Цяпер мы шукаем выйсце з гэтай сітуацыі», — тлумачыць Іосіф Сярэдзіч.

    Нагадаем, папулярныя недзяржаўныя друкаваныя выданні «БелГазета», «Камсамольская праўда ў Беларусі», «Народная воля» і «Свабодныя навіны плюс» не ўключаны ў падпісны каталог «Белпошты» на першую палову 2021 года.

    «БелГазета», «КП», «Народная воля» и «Свободные новости» не включены в подписной каталог «Белпочты»

    «Народная воля» часова пераходзіць толькі ў інтэрнэт, яе адмовіліся друкаваць і распаўсюджваць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці