• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белгазету» таксама не надрукавалі ў Доме друку

    Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў друкарні "Беларускі дом друку". На гэты раз не пашанцавала свежаму нумару "БелГазеты". Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.

     

    Іронія ў тым, што пэўная частка нумара «Белгазеты» прысвячаецца менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай друкарні ламаецца друкарская машына, калі туды прыходзяць недзяржаўныя выданні з нязручным кантэнтам.

    Раней «Беларускі дом друку» не змог надрукаваць тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» і адзін нумар «Народнай волі». Па дзіўным супадзенні, у кожным з іх асвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці