Беларускія фрылансеры пазнаёміліся з умовамі працы калег са Швецыі
Беларускія журналісты-фрылансеры наведалі горад Мальмё, што на самым поўдні Швецыі, і пазнаёміліся з умовамі працы шведскіх калегаў. Падчас візіту ладзіліся сустрэчы з некалькімі суполкамі фрылансераў і сустрэча з сябрамі Праўлення Frilans Syd.
Паводле Осы Ульсан, сябра Праўлення Frilans Syd, яны існуюць ужо даволі доўга і сёлета іх арганізацыя адзначае 25-ці годдзе: «У нас усяго 23 чалавекі ў нашым аб’яднанні. Сярод іх журналісты-фрылансеры, перакладчыкі, пісьменнікі. У нас нават ёсць адзін ілюстратар і чалавек, які працуе з кінаіндустрыяй».
Беларускія журналісты-фрылансеры таксама наведалі рэдакцыю Skånes Taltidning, газету для людзей з парушэннямі зроку, якая супрацоўнічае з фрылансерамі. Адбылася сустрэча і з рэдактарам мясцовай штодзённай газеты ETC Джэні Вікберг, наведалі рэдакцыю Шведскага радыё і сустрэліся з тэлежурналістам-фрылансерам Эрыкам Шэрнстромам.
Напрыканцы візіту беларускія журналісты сталі першымі наведвальнікамі Бібліятэкі свабоды слова.