Беларускія медыйшчыцы атрымалі ўзнагароды за ўнёсак у развіццё медыясектара і прыклад публічнага жаночага лідарства
У пачатку жніўня беларускія журналісткі, медыяменеджаркі і медыяменеджары, эксперткі, прадзюсары і блогеры сабраліся на другую галіновую канферэнцыю «Жанчыны+медыя 2024».
Асноўнай тэмай сустрэчы стала гендэрная адчувальнасць медыяў і прадстаўленасць жаночых галасоў, удзел жанчын у фармаванні актуальнага інфармацыйнага парадку дня і развіцці новых фарматаў для прыцягнення і ўтрымання жаночых аўдыторый.
Арганізатары другой канферэнцыі «Жанчыны + Медыя» узнагародзілі беларускіх медыйшчыц адзнакамі за ўнёсак у развіццё медыясектара і прыклад публічнага жаночага лідарства.
Арганізатары канферэнцыі падкрэсліваюць, што праз гэтыя ўзнагароды хацелі б aдзначыць вялізную ролю жанчын у беларускім незалежным медыясектары пачынальна ад пазіцый журналістак да топ-менеджарак выданняў, якія здолелі захаваць альбо перазапусіць медыя ў складаны час рэлакаацыі.
Узнагароды атрымалі:
Яўгенія Доўгая і Наста Захарэвіч, медыйны праект «Палітвязанка» — за руплівасць і настойлівасць у падтрымцы жанчын у няволі;
Ірына Новік — за шматгадовую адданую прафесійную працу і натхняльную адкрытасць новаму;
Наста Роўда — за таленавітае спалучэнне эффектыўнага менеджмента і яркай журналістыкі;
Жэня Сугак — за смеласць у адстойванні сваёй пазіцыі, гендерную чуллівасць і персанальны унёсак у развіцце публічнай дыскусіі;
Аляксандра Пушкіна — за прафесійную мужнасць, нестомную працу і камандны дух;
Вольга Лойка — за адданасць прафесіі, прынцыповасць і жаданне несці адказнасць за новыя праекты;
Ганна Лепяшкевіч — за мужнасць рызыкнуць і зрабіць першыя крокі ў медыяпрафесію ў складаныя часы.