• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія дэмсілы заклікалі міжнародных партнёраў падтрымаць незалежную прэсу

    Дэкларацыю аб падтрымцы працы незалежных медыяў прынялі ўдзельнікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла ў Вільні 3–4 жніўня. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі міжнародную супольнасць аказаць «праграмную і інстытуцыйную фінансавую дапамогу для медыяў і блогераў».

    Канферэнцыя «Новая Беларусь», Вільня, 4 жніўня 2024 года. Фота: Радыё Свабода

    Асобна дэмсілы згадалі пра «важнасць захавання і падтрымкі тэлеканала «‎Белсат»‎ — унікальнага праекта польскай дапамогі, дзякуючы якому мільёны беларусаў і беларусак атрымліваюць доступ да непадцэнзурнай інфармацыі».

    Дарэчы, БАЖ і Прэс-клуб Беларусь выступілі з сумесным заклікам да кіраўніцтва Польшчы захаваць тэлеканал «Белсат». Журналісцкая супольнасць выказвае апасенні, што «цяперашні «Белсат» ператворыцца ў адну з трох моўных адзінак, што будуць весці трансляцыю па чарзе на адным канале».

    У дэкларацыі дэмакратычныя сілы пералічылі праблемы, з якімі сутыкаюцца незалежныя медыя (большасць з іх апынуліся ў выгнанні пасля 2020 года), і пералічылі першачарговыя патрэбы СМІ.

    У дакуменце канстатуецца, што сотні журналістаў зазналі палітычныя рэпрэсіі за сваю прафесійную дзейнасць, а 37 журналістаў па-ранейшаму сядзяць у беларускіх турмах. Зазначым,што беларускі рэжым капіруе негалосны сталінскі прынцып:  пераследуе не толькі «ворагаў народа», але і іхніх сваякоў.

    У Беларусі не засталося незалежнага тэлебачання і радыё, а друкаваныя СМІ не могуць выдавацца. Незалежныя сайты заблакаваныя, іх матэрыялы і старонкі ў сацсетках прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі. Медыі ізаляваныя ад беларускага рэкламнага рынку, а данаты ад чытачоў разглядаюцца як злачынства і нагода для пераследу за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

    Таму дэмсілы адзначаюць «неабходнасць праграмнай і інстытуцыйнай фінансавай дапамогі для медыяў і блогераў ад міжнародных партнёраў». Без незалежных медыяў немагчыма дабіцца пераменаў, а для забеспячэння дзейнасці прэсы неабходна дастатковае фінансаванне.

    Аўтары дэкларацыі звяртаюць увагу на тое, што сёння, ва ўмовах гібрыднай інфармацыйнай вайны, вельмі важна з дапамогай тэхналагічных платформаў забяспечыць магчымасць распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды.

    Дэмакратычныя сілы засведчылі таксама «павагу да незалежнасці рэдакцыйнай палітыкі СМІ» і «разнастайнасці інфармацыйнага ландшафту».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці