Беларускіх журналістаў запрашаюць паўдзельнічаць у анлайн-апытанні на тэму цэнзуры
Даследаванне праводзіць Чарльз Крабтры (Charles Crabtree) у аспірантуры Мічыганскага ўніверсітэта на аддзяленні паліталогіі. Даследчык мае ступень бакалаўра гісторыі (Каларадскі ўніверсітэт у Боўлдэры) і ступень магістра ў сферы дзяржаўнага кіравання (Паўночна-Заходні ўніверсітэт). Два гады ён жыў і працаваў у Мінску. Працягвае вывучаць постсавецкія краіны, спецыфіку цэнзуры і прапаганды (больш інфармацыі на асабістым сайце).
Апытанне накіравана выявіць асаблівасці цэнзуры ў СМІ ў краінах з аўтарытарным рэжымам кіравання. Гэтая апытанка складзена для Беларусі і Кітая, але з’яўляецца часткай большага праекта. Вынікі апытання не будуць параўноўвацца — будуць напісаны асобныя даследаванні (у суаўтарстве з даследчыкамі Сіракузскага ўніверсітэта). Апытанне ананімнае. Вынікі будуць падводзіцца ў выглядзе статыстычных дадзеных, індывідуальна адказы прэзентавацца не будуць.
Апытанне размешчана тут: выберыце рускую мову зверху справа (англамоўная версія зроблена для Кітая), чытайце ўступ і пераходзьце да пытанняў па спасылцы ўнізе. Апытанне займае хвілін 10 — 15. Запрашаюць паўдзельнічаць усіх журналістаў усіх СМІ Беларусі. Вашы адказы вельмі важныя!
Дзякуй за ўдзел!