• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў хвалююць бяспека і справядлівасць

    Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі найбольш заклапочаныя абаронай сваіх персанальных дадзеных і недатыкальнасцю прыватнага жыцця анлайн.

    Гэта вынікае з нядаўняга даследавання Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і кампаніі Novak, у часе якога яны вывучалі грамадскую думку па звязаных з Інтэрнэтам пытаннях.

    Абарона персанальных дадзеных важная для 88% карыстальнікаў, недатыкальнасць прыватнага жыцця – для 85%.

    Паводле даследавання, важнымі каштоўнасцямі для беларусаў з’яўляюцца даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў і сервісаў (85%), а таксама свабодны абмен інфармацыяй анлайн (83%).

    Празрыстасць прыняцця законаў аб Інтэрнэце і свабода выказвання меркавання анлайн аказаліся менш важнымі для беларускіх карыстальнікаў Сеціва, – вынікае з даследавання.

    Ніколі не сутыткаліся з парушэннямі сваіх правоў у галіне «свабоднага інтэрнэту» толькі 40% беларускіх карыстальнікаў.

    На думку рэспандэнтаў, больш за ўсё парушэнняў іх правоў адбываецца ў сферы даступнасці інтэрнэт-рэсурсаў і сервісаў, а таксама абароны персанальных дадзеных і недатыкальнасці прыватнага жыцця анлайн.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці