• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў

    Нашая калега Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе збіла машына. 

    Юлія Цяльпук скончыла журфак БДУ. Да 2002-га працавала ў перыядычным друку, потым – у рэкламе, рабіла календары, каталогі і ўлёткі для прадпрыемстваў і фірмаў, лагатыпы і банэры. Паралельна вучылася фатаграфіі. У канцы зімы 2008 года пераехала ў Варшаву. 

    Зараз Юлія апнулася ў складанай жыццёвай сітуацыі. Пасля аварыі і аперацыі яе чакае доўгая рэабілітацыя. Як вы ўсе ведаеце, у такой сітуацыі грошы разыходзяцца вельмі хутка. Трэба сродкі і на рэабілітацыю, і на шмат нечаканых выдаткаў.

    Калегі адкрылі збор сродкаў для дапамогі Юліі. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

    Давайце дапаможам Юлі!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці