• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Беларуская прэса можа дарасці да еўрапейскай за тры гады. Калі будзе жаданне…” (фотарэпартаж)

    На выходных у Мінску ўрачыста завяршылася гадавая адукацыйная праграма па дызайне для рэгіянальных грамадска-палітычных выданняў. Дзякуючы шведскаму медыяінстытуту FOJO дзевяць рэгіянальных газет істотна змянілі свой знешні выгляд.

    Адукацыйная праграма распачалася летась у сакавіку. Цягам дзесяці месяцаў галоўныя рэдактары, вярстальшчыкі і фатографы СМІ пазнаёміліся з найноўшымі трэндамі ў дызайне еўрапейскіх медыяў і паспрабавалі пераняць іх досвед на практыцы.

    Асноўным трэнерам у праграме выступіў шведскі эксперт у галіне друкаваных выданняў Юнас Сёдэрстром. Ён знаёміў беларускіх калег з новымі еўрапейскімі тэндэнцыямі і стандартамі макетавання, а таксама даваў практычныя парады па іх рэалізацыі ў рэдакцыях.

    – Дзякуючы навучальнай праграме наша газета змянілася кардынальна. Гэта і першая паласа, і агульны падыход да макетавання старонак, загалоўкі, падзагалоўкі, шрыфты… Мы не намераныя і зараз стаяць на месцы – думаем працягнуць рэформы, апрабаваць новыя падыходы ў вёрстцы. А яшчэ разам з дызайнам я заўважыў, як змяняецца і сама рэдакцыя – увесь калектыў літаральна ўключыўся ў праграму зменаў. Гэта адназначна пайшло на карысць, мы адчуваем гэта па водгуках і чытачоў, і рэкламадаўцаў, – кажа галоўны рэдактар “Брестского курьера”  Мікалай Аляксандраў.

    – У нас з’явіўся энтузіязм да зменаў і пошуку новых рашэнняў. Журналісты, якія ўбачылі змены ў нашай газеце, таксама пачалі працаваць лепш. Самае асноўнае, што змянілася ў выданні, – першая паласа і шрыфт. Наш шрыфт стаў больш зручны для чытачоў, плюс ён дазваляе размяшчаць меншы аб’ём тэкстаў на той жа плошчы. А гэта, у сваю чаргу, спрыяе больш якаснаму адбору матэрыялаў. Калі раней у газеце здараўся недахоп матэрыялаў, дык цяпер паўстае пытанне канкурэнцыі – паставіць гэты тэкст ці нейкі лепшы, – дадае дызайнер “Брестского курьера”  Дзмітрыя Пачанок.

    Асаблівым чынам арганізатары праграмы адзначалі перамены, якія адбыліся ў маладзечанскай “Рэгіянальнай газеце”. Калектыў выдання цягам года нават некалькі раз змяняў вёрстку, каб спыніцца на найлепшым варыянце.

    – На гэтых курсах нам патлумачылі, што дызайн з’яўляецца не менш важным інфармацыйным чыннікам газеты, чым сама інфармацыя. Бо правільна арганізаваны дызайн таксама нясе ў сабе інфармацыю, – гаворыць галоўны рэдактар “РГ” Аляксандр Манцэвіч.

    – Цяпер у нас ёсць сапраўды крэатыўныя арыгінальныя рашэнні ў вёрстцы, у падачы фотарэпартажаў. Напрыклад, мы перасталі баяцца ставіць у нумар фота на ўсю старонку. Мы распрацавалі вельмі добры варыянт першай паласы, дзе сёння вы нават не знойдзеце інфармацыі – толькі фота і анонсы галоўных матэрыялаў. Ад гэтага выйграла ўсё: і змест, і якасць, і ўвогуле наша каманда, – дадае журналістка “Рэгіянальнай” Настасся Роўда.

    – На пачатку праграмы мы не асабліва верылі, што будзем нешта мяняць. Але аказалася, што мы даволі моцна змянілі макет. Змяніўся падыход да размяшчэння фотаздымкаў, урэзкі, разбіўка тэксту. У планах у нас таксама – змяніць шрыфт і яшчэ папрацаваць з першай паласой, – кажа дызайнер “Борисовских новостей” Віктар Будзіловіч.

    Апроч згаданых выданняў, удзел у праграме па рашэнні шведскага медыяінстытута FOJO ўзялі рэдакцыі “Вольнага горада” з Крычава, “Інфа-кур’ера” са Слуцка, горацкага “УзГорка”, “Газеты Слонимской”, “Intex-press” з Баранавіч і “Информ-пргулки” з Лунінца.

    Напрыканцы курсу эксперт у галіне дызайну СМІ Юнас Сёдэрстром падзяліўся з прэс-службай ГА “БАЖ” агульнымі ўражаннямі ад знешняга выгляду беларускай прэсы.

    – Калі шчыра, я заўсёды здзіўляюся і ўражваюся тымі высілкамі, якія прыкладаюць беларускія рэдакцыі ў вашых умовах. СМІ ў Еўропе маюць значна больш сродкаў для існавання. На захадзе мы часта атрымліваем бясплатна тое, што ў Беларусі прыходзіцца зарабляць карпатлівай працай.

    У беларускіх рэдакцыях значна менш людзей працуюць над такім жа аб’ёмам працы, як у Швецыі, напрыклад. Беларускі дызайнер робіць значна больш старонак, чым шведскі. Але гэта не здымае з газет неабходнасці быць прыгожымі, прывабнымі, маляўнічымі. Бо газета – гэта не толькі слова, але і вобраз.

    – А якія самыя істотныя адрозненні беларускай і еўрапейскай газеты?

    – Самае галоўнае адрозненне, якое адразу кідаецца ў вочы, – амаль усе шведскія газеты поўнакаляровыя. У Беларусі ж большасць газет у друку выкарыстоўваюць 1 альбо 2 колеры. Хоць трэба сказаць, што сёння па розных прычынах змяншаюцца бюджэты многіх еўрапейскіх друкаваных выданняў, таму газеты спрашчаюць уласную вёрстку і друк, робяць іх больш таннымі. Але ў любым выпадку макеты там на парадак значна больш сучасныя, чым у беларускіх выданняў. Хоць і сам медыярынак у Еўропе на парадак, а можа і на некалькі парадкаў больш шырокі і перспектыўны за тутэйшы.

    – Якія асноўныя трэнды заўважаныя сёння ў дызайне еўрапейскіх, шведскіх газет?

    – Як я ўжо казаў, што існуе трэнд на спрашчэнне дызайну друкаванай прэсы, бо значна большыя высілкі еўрапейскія выданні ўкладаюць у развіццё сваіх электронных версій. Але ў любым выпадку ў еўрапейскіх СМІ застаецца значна больш якасных і каляровых фотаздымкаў, чым у беларускай прэсе.

    – Як думаеце, колькі год патрэбна беларускім газетам, каб дасягнуць сённяшняга выгляду еўрапейскіх СМІ?

    – Усё залежыць ад высілкаў і, самае галоўнае, – жадання рэдакцый. Думаю, беларуская прэса можа дарасці да еўрапейскай нават за тры гады. Калі ў рэдакцый будзе жаданне. Прыклад гэтаму – ваша “Рэгіянальная газета”, якая за год проста змянілася на вачах і стала выглядаць на парадак больш прывабнай за  многія нават нацыянальныя выданні.

    Самае галоўнае тут – захацець і не пабаяцца пераменаў. А там, магчыма, нават нацыянальныя выданні ўбачаць для сябе сур’ёзных канкурэнтаў у мясцовай прэсе. Іншы варыянт – нічога не рабіць, баяцца эксперыментаваць, баяцца нешта мяняць і проста сядзець на месцы. У такім выпадку нічога не зменіцца наогул ніколі. Будуць проста змяншацца наклады, змяншацца аўдыторыя і ўплыў выдання – аж пакуль яно цалкам не знікне.

    – Што б Вы параілі ўсім беларускім друкаваным выданням?

    – Я заўсёды раю стваральнікам друкаванай прэсы паверыць у тое, што фатаграфія можа быць самадастатковай. Фатаграфія не з’яўляецца проста ілюстрацыяй да тэксту, яна мае права займаць вялікае месца ў выданні, а не туліцца недзе збоку. Я раю паверыць: добрая фатаграфія расказвае не менш, а часам нават і больш за тэкст.  Вось такая мая маленькая ўніверсальная парада.

    Фота першых палос некаторых беларускіх рэгіянальных газет:

    Першая паласа шведскай газеты:

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці