• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню возьме ўдзел у выставе “СМІ ў Беларусі”

    На сваім стэндзе прадстаўнікі недзяржаўнага журналісцкага аб’яднання раскажуць пра сітуацыю са свабодай слова ў краіне, правядуць шэраг брыфінгаў, сустрэч з галоўнымі рэдактарамі недзяржаўных медыя, прадставяць адукацыйныя праграмы для калег і дадуць юрыдычныя парады па заканадаўстве ў галіне СМІ.

    Выстава “СМІ ў Беларусі” пройдзе ў НВЦ “БелЭкспа” (праспект Пераможцаў, 14) з 2 па 4 мая і супадзе ў часе з Сусветным днём свабоды прэсы — 3 мая, які штогод  адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Заяўку на ўдзел недзяржаўнага журналісцкага аб’яднання — ГА “БАЖ” — у выставе зацвердзіў выконваючы абавязкі дырэктара “БелЭксапа” Яўген Брыгадны.

    3 мая ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” правядзе прэс-канферэнцыю на сваім стэндзе.

    Падрабязная праграма мерапрыемстваў на стэндзе ГА “БАЖ” з’явіцца на нашым сайце бліжэйшымі днямі.

    Будзем радыя вас бачыць на стэндзе ГА “БАЖ” з 2 па 4 мая!

    Как устроена работа тревел-медиа? Открытая лекция главного редактора 34travel Антона Кашликова (24 апреля)

    СМІ ў Беларусі-2011. Флэш-моб / 04.05.2011 г.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці