• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Difference Day Honorary Title у Брусэлі

    Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Difference Day Honorary Title у Брусэлі (Ганаровы тытул Дня разнастайнасці).

    Узнагароду ад імя БАЖ атрымліваў намеснік старшыні Барыс Гарэцкі.

    Барыс Гарэцкі нагадаў пра калег, якія цяпер у несвабодзе ў Беларусі — гэта 24 асобы.

    «БАЖ расцэньвае гэтую прэмію як падтрымку ўсёй незалежнай журналісцкай супольнасці Беларусі. І мы спадзяемся, што гэта зможа прыцягнуць увагу да сітуацыі са свабодай СМІ ў краіне. Нашы сэрцы сёння з тымі, хто знаходзіцца за кратамі. І нашы сэрцы з Украінай», — сказаў Гарэцкі.

    Лаўрэатам стала таксама медыя The Fix, яго прадстаўляў  Якуб Парусіньскі. The Fix — гэта медыя, кансультацыйная фірма і даследчы цэнтр, які асвятляе зменлівы ландшафт еўрапейскіх СМІ, тэхналогій і манетызацыі медыясферы.

    Dif­fer­ence Day Hon­orary Title прысвойваецца асобам, якія ўнеслі важны ўклад у абарону і заахвочванне свабоды мыслення і выказвання ў  грамадстве. Ганаровае званне прысуджаецца сумесна Альянсам Брусэльскіх універсітэтаў VUB і ULB.

    У межах шэрагу мерапрыемстваў з нагоды міжнароднага Дня свабоды прэсы ў Брусэлі праходзіць шраг сустрэч і дыскусій, адна з іх  прысвечана досведу журналістаў Беларусі і Украіны. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці