• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускамоўны канал Бэйбус дададзены ў прыкладанне Youtube Kids

    Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку кіраўнік Беларускай Рады культуры, журналіст і прадзюсер Сяргей Будкін

    Беларускамоўны канал Бэйбус ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў прыкладанне Youtube Kids.

    — Цяпер праз яго можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам), праграму «Вясёлы садок» з цудоўнымі вядоўцамі Сяргеем Жбанковым, Эміліяй Пранскутэ, Веранікай Пляшкевіч, Інай Ганчар і Аленай Гіранок, коміксы ад дзіцячага часопіса «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт, — расказаў спадар Будкін.

    Раней пошукавыя запыты Youtube Kids пра мультфільмы і казкі па-беларуску выдавалі выключна рускамоўны кантэнт. Цяпер сітуацыя будзе паступова мяняцца.

    — Што гэта дае? Па-першае, гэта пачэсны статус для канала.

    Трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы

     — Па-другое — гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтае прыкладанне трафік падвышаецца на 15–20%, — тлумачыць кіраўнік Беларускай Рады культуры.

    Чытайце яшчэ:

    “Мне страшна ацэніць гэтыя страты колькасна”: паспрабавалі высветліць, чаму «Белсат» выдаляе праграмы Сяргея Будкіна

    Дзе мяжа? Разбіраемся, што дазволена фіксеру, а што не

    Польша обещает ответить Беларуси на приговор журналистке Славниковой. В МИД вызван временный поверенный Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці