Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна Сонейка» вярнуўся ў падпісны каталог
У ліпені часопіс прыпыніў выхад, але з новага года часопіс вернецца да чытачоў. Ён ізноў зарэгістраваны ў падпісным каталогу. Рэдакцыя ўжо працуе над новым нумарам.
Зараз ладзіцца распродаж старых нумароў.
Часопіс прадаецца па 2 рублі за нумар.
Каб набыць часопіс, звяртайцеся ў рэдакцыю праз дырэкт у інстаграме @matulina_soneyka, па электроннай пошце shapo-klak@mail.ru або па тэлефоне +375 17 379 18 78.
Па Беларусі дасылаюць Еўрапоштай. У Мінску можна забраць часопіс у рэдакцыі па адрасе: вул. Акадэмічная, 7 (ст.м. Акадэмія навук).
Таксама можна набыць часопіс у фармаце PDF. Нумар каштуе ўсяго 1 рубель. Замовіць можна тут.
«Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiваючымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.
Дзякуючы цікавым заданням і гульням часопіс дае магчымасць дзеткам даведвацца новыя словы на беларускай мове i адначасова развiваць свае здольнасцi да матыматыкi, чытання i вобразнага мыслення.
Заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».
Чытайце яшчэ:
Сёння мусіла б споўніцца 50 гадоў аператару Дзмітрыю Завадскаму
Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня
«Гэта не значыць, што я не патрыёт». Загадчыца кафедры журфака БДУ апраўдваецца за адпачынак у Еўропе