Беларусь і Расія хочуць абʼяднаць свае спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»
Гэта значыць нагодаў для пераследу беларусаў з боку сілавікоў стане больш.
Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты паведаміў, што ідэя абʼяднання расійскіх і беларускіх «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі.
«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — тыя, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — канстатаваў Дзмітрый Круты.
«Вядома, тут патрэбна вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў бліжэйшы час гэта будзе вырашана», — дадаў пасол.
Гэта значыць, што нагодаў для пераследу ў сілавікоў стане больш. Напрыклад, Вярхоўны суд Расіі аб’явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Таксама маскоўскі суд прызнаў амерыканскую Meta, якая валодае Facebook, Instagram і WhatsApp, экстрэмісцкай арганізацыяй.
Чытайце яшчэ:
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы
Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава
«Защиты не предусмотрено» и «мордой в пол». Белорусский юрист и иностранные журналисты обсудили, как за ними следят