• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БДУ закрываецца ад СМІ і сацсетак: студэнтам забараняюць негатыўныя каментары

    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт забараніў навучэнцам даваць публічныя каментары, якія нясуць пагрозу іміджу навучальнай установы. Адпаведны пункт апублікаваны ў "Правілах унутранага распарадку для навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта". Апошнія змены ў правілы былі зацверджаныя 4 красавіка 2019 года. 

    Пункт 5.20 гэтых правілаў адзначае, што студэнты, маістранты, слухачы і стажоры ўніверсітэта абавязаныя «не дапускаць каментароў аб БДУ і ад імя БДУ, якія размяшчаюцца ў інфармацыйнай прасторы (СМІ, інтэрнэт, сацыяльныя медыя), якія могуць нанесці пагрозу іміджу і дзелавой рэпутацыі БДУ».

    bsu-1204-1.png

    У Этычным кодэксе БДУ, зацверджаным 4 лютага 2019 года, выкладчыкаў і супрацоўнікаў папярэджваюць пра асабістую адказнасць за публічныя выказванні пра ўніверсітэт. Адзначаецца, што абавязак кожнага чальца калектыву — захоўваць высокія стандарты іміджу і рэпутацыі БДУ.

    bsu-1204-2.png

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці