• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БДІПЧ АБСЕ не зможа адправіць назіральную місію ў Беларусь 25 сакавіка

    Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ не зможа накіраваць адмысловую назіральную місію ў Мінск 25 сакавіка, калі ў Беларусі чакаюцца масавыя акцыі.

    ПЦ «Вясна» заклікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ накіраваць у Мінск 25 сакавіка адмысловую назіральную місію. Аднак з Бюро прыйшоў адказ, што гэта немагчыма.

    Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе тлумачыць, што, у адпаведнасці з метадалогіяй БДІПЧ па маніторынгу мірных сходаў, любое разгортванне маніторынгу БДІПЧ патрабуе папярэдняй афіцыйнай камунікацыі з уладамі дзяржавы, у дачыненні да якой плануецца правядзенне такога маніторынгу.

    «На працягу такога кароткага перыяду БДІПЧ, на жаль, не зможа арганізаваць маніторынг маючых адбыцца мітынгаў у Мінску 25 сакавіка», — гаворыцца ў лісце да беларускіх праваабаронцаў.

    Але БДІПЧ АБСЕ зацікаўлена ў атрыманні свежай інфармацыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў лісце за подпісам дырэктара Бюро Міхаэля Георга Лінка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці