• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ заклікае сілавікоў агучыць інфармацыю аб ходзе расследавання «справы патрыётаў» для ўсіх СМІ

    Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася ў Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру і КДБ з патрабаваннем арганізаваць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі і падаць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс (так званыя “справа “Белага легіёну” і “справа патрыётаў”).

    Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
    Наскевічу І. Д.

    Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
    Вакульчыку В. П.

    Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
    Канюку А. В.

    Зварот

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звяртаецца да вас з заклікам арганізаваць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь і падаць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс (так званыя “справа “Белага легіёну”, “справа патрыётаў”).

    Гэтым рэзанансным справам былі прысвечаныя матэрыялы некаторых дзяржаўных СМІ (тэлеканалы “Беларусь 1”, СТВ, ОНТ, газета «СБ Беларусь сегодня» і інш.), заснаваныя, як сцвярджалася ў іх, на інфармацыі следства. Пры гэтым, як правіла, не называліся ні аўтары гэтых матэрыялаў, ні службовыя асобы, якія падалі звесткі па крымінальных справах, а самі матэрыялы выглядалі часцяком суб’ектыўнымі і аднабаковымі.

    Між тым, прадастаўленне звестак па рэзанансных крымінальных справах павінна быць накіравана на атрыманне грамадзянамі ад дзяржаўных органаў поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, а не яе суб’ектыўнай інтэрпрэтацыі ананімнымі аўтарамі (п. 1 Палажэння аб парадку прадастаўлення звестак па крымінальных справах, звязаных з злачынствамі, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, і злачынствамі, якія падрываюць аўтарытэт дзяржаўнай улады, для асвятлення ў сродках масавай інфармацыі, зацверджанага пастановай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 01.10.2008 № 59/4/283/49/52).

    Звесткі выдаюцца ў тым аб’ёме, у якім не закранаюць правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў крымінальнага працэсу, трэціх асоб, якія не парушаюць таямніцы следства, правоў і інтарэсаў іншых асоб, дзяржавы (п. 27 Палажэння). Недапушчальнае прадастаўленне на стадыі дасудовай вытворчасці ў СМІ матэрыялаў крымінальнай справы, якія маюць доказнае значэнне і якія падлягаюць ацэнцы ў судзе (п. 29 Палажэння).

    На наш погляд, інфармацыя, якая распаўсюджваецца шэрагам дзяржаўных СМІ па ўказаных вышэй рэзанансных справах са спасылкамі на крыніцы ў органах следства не адпавядае гэтым патрабаванням Палажэння і парушае роўнасць сродкаў масавай інфармацыі, а таксама права грамадзян на атрыманне дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў.

    Падобным жа чынам прадастаўляецца ў СМІ і інфармацыя па справе Ю. Паўлаўца, Д. Алімкіна і С. Шыпценкі, якія ўжо больш за чатыры месяцы ўтрымліваюцца пад вартай па абвінавачанні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў матэрыялах, размешчаных на сайтах расійскага інфармацыйнага агенцтва «Регнум» і шэрагу іншых расійскіх СМІ. Гэтая крымінальная справа таксама выклікае грамадскі рэзананс пры мінімальнай афіцыйнай інфармацыі аб ходзе яе расследавання.

    У сувязі з выкладзеным просім:

    1) У хуткім часе арганізаваць прэс-канферэнцыю (брыфінг, сустрэчу з журналістамі) з удзелам прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на якой прадставіць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання гэтых крымінальных спраў.

    2) У будучым пры расследаванні рэзанансных спраў забяспечваць роўны доступ да значнай інфармацыі сродкам масавай інфармацыі ўсіх форм уласнасці, забяспечваючы тым самым прынцып роўнасці СМІ і празрыстасць дзейнасці дзяржаўных органаў.

    Старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці