БАЖ вылучае Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано за абарону свабоды слова
У мінулым годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў была названая лаўрэатам сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. На атрыманне гэтай прэміі БАЖ вылучылі 46 дзяржаваў свету, а таксама многія журналісцкія арганізацыі свету. Сярод якіх два гады запар гэта рабіў блізкі партнёр БАЖ — Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.
24 лютага мінулага года Украіна сутыкнулася з незвычайна жорскім і бесчалавечным нападам з боку Расіі. Сярод тысяч бязвінных ахвяраў вялікія людскія страты панесла і журналісцкая супольнасць.
Але, нягледзячы на абстрэлы мірных гарадоў, напады і расстрэлы журналістаў і цэлых здымачных груп, захопы і знішчэнне расійскімі захопнікамі рэдакцый медыя, украінскія журналісты і журналісткі паказалі і працягваюць паказваць незвычайную мужнасць і прафесіяналізм. Штодзённа рызыкуючы ўласным жыццём украінскія калегі робяць усё, каб данесці грамадству і ўсяму свету сапраўдную карціну вайны.
З першых хвілін паўнамаштабнай вайны Нацыянальны саюз журналістаў Украіны перайшоў у кругласутачны рэжым працы, штодзённа і штохвілінна дапамагаючы калегам. Эвакуацыя з месцаў баявых дзеянняў, сродкі абароны, праграмы рэлакацыі і падтрымкі, вываз калег і іх сем’яў з акупаваных тэрыторыі, падтрымка рэдакцый і асобных журналістаў, вельмі важная інфармацыя і сродкі абароны для замежных журналістаў ва Украіне, адкрыццё Цэнтраў журналісцкай салідарнасці ў рэгіёнах краіны і вялізны аб’ём тэхнічнай дапамогі калегам – гэта толькі малы спіс таго, што зрабілі калегі з НСЖУ за мінулы год.
Акрамя гэтага Нацыянальны саюз журналістаў Украіны, як даўні і блізкі партнёр БАЖ, у 2021–2022 гадах актыўна дапамагаў журналістам беларускіх незалежных медыя, якія вымушана выехалі з Беларусі з‑за рэпрэсій.
Улічваючы вышэйпералічанае, а таксам шматгадовы ранейшы ўнёсак НСЖУ у абарону свабоды прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла намінаваць украінскіх партнёраў на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано.
Чытайце яшчэ:
“Я не пераборлівы”. На “казённых харчах” у калоніі Андрэй Кузнечык заўважна схуднеў
Белорусской журналистке в Варшаве отказали в размещении рекламы ее магазина на белорусском языке
В состав комиссии по рассмотрению обращений уехавших белорусов входит 7 пропагандистов