• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ просіць ЦВК патлумачыць, чаму ў прэс-цэнтр будуць пускаць толькі “цэнтральныя” СМІ

    У аўторак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб доступ у прэс-цэнтр парламенцкіх выбараў мелі толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і “цэнтральных” СМІ.

    Гэтыя словы знайшлі адлюстраванне і ў пастанове аб стварэнні Інфармацыйнага цэнтра ЦВК. Там значыцца, што для ўдзелу ў працы цэнтра “запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, у першую чаргу, цэнтральных”.

    Заканадаўства Беларусі ніяк не дзеліць СМІ на “цэнтральныя” і “не цэнтральныя”.

    У сувязі з гэты, Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў ЦВК з просьбай патлумачыць, якія медыя маюцца на ўвазе пад “цэнтральнымі” і на якой падставе ўводзяцца абмежаванні для іншых СМІ. Адпаведны зварот быў накіраваны ў ЦВК.

    ПАСТАНОВА ЦВК

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці