БАЖ прапануе калегам стварыць народны лагатып 25-годдзя арганізацыі!
16 верасня самай актыўнай журналісцкай арганізацыі Беларусі споўніцца 25 гадоў.
25 гадоў мы абараняем правы журналістаў, навучаем, гуртуем, прапануем калегам і каляжанкам розныя магчымасці.
Канешне, трэба яшчэ перажыць выбары. Ды і каранавірус папсаваў некаторыя планы. Але БАЖ па-ранейшаму рыхтуе для сваіх калег шмат прыемных і цікавых сюрпрызаў.
А зараз мы абвяшчаем конкурс на лагатып будучай падзеі і запрашаем калег зрабіць гэты лагатып па-сапраўднаму народным.
Гэта можа быць зусім не ідэальны малюнак у дарагіх праграмах, а нават накід алоўкам на кавалку газеты. Галоўнае, каб ён перадаваў стаўленне да нашай агульнай каштоўнасці — свабоды слова.
Усе дасланыя варыянты мы з задавальненнем і ўдзячнасцю апублікуем, а найлепшы — стане афіцыйным сімвалам 25-годдзя.
Дасылаць свае малюнкі можна на press@baj.by. Калі камусьці патрэбна, наш афіцыйны лагатып у вектары тут https://bit.ly/2ZpOP9E
#БАЖ25РАЗАМ