• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ, ПЭН-цэнтр і СБП звяртаюцца ў Мінкульт з нагоды неўключэння ў спіс творчых саюзаў

    ГА “БАЖ”, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя грамадскія аб’яднанні, сябры якіх займаюцца аналагічнай дзейнасцю, у гэты спіс увайшлі.

    Зварот у Мінкульт могуць падпісаць іншыя творчыя грамадскія аб’яднанні. Дакумент знаходзіцца ў офісе ГА “БАЖ” па адрасе Мінск, вул. Камсамольская, 7–32. Тэл.: +375 29 126–70-98. Далучыцца да звароту можна да 14–00 13 сакавіка. То далучайцеся!

    Тэкст звароту

    30 студзеня 2017 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову № 7 “Аб вызначэнні пераліку творчых саюзаў”, згодна з якой у пералік творчых саюзаў уключаны:

    1. Грамадскае аб’яднанне “Беларуская гільдыя акцёраў кіно”;

    2. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз архітэктараў”;

    3. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз дызайнераў”;

    4. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз журналістаў”;

    5. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кінематаграфістаў”;

    6. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кампазітараў”;

    7. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў”;

    8. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”;

    9. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”;

    10. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”;

    11. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз мастакоў”;

    12. Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

    13. Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва”.

    Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі ПЭН-цэнтр”, як і шэраг іншых арганізацый, члены якія займаюцца творчай дзейнасцю, не былі ўключаны ў пералік творчых саюзаў.

    “Згодна з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.

    Сітуацыя, калі па незразумелых і непразрыстых крытэрах адны з грамадскіх аб’яднанняў былі ўключаны Міністэрствам культуры ў пералік творчых саюзаў, а другія — не, ёсць паказальнікам дыскрымінацыйнага падыходу з боку міністэрства да шэрагу арганізацыяў і іх членаў, якія займаюцца творчай працай, што парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў звароце ў Мінкульт.

    Аўтары зварота просяць патлумачыць, па якіх крытэрах Міністэрства культуры вызначыла, якія арганізацыі адносяцца да творчых саюзаў, а якія — не; адмяніць пастанову № 7 “Аб вызначэнні пераліку творчых саюзаў”.

    БАЖ, ПЭН-цэнтр і СБП звяртаюцца ў Мінкульт з нагоды не ўключэння ў спіс творчых саюзаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці