• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «БАЖ-ДЖЭМ — маркоўны фрэш». Прэс-тур Лунінецкай філіі ГА «БАЖ»

    Лунінецкая філія ГА «БАЖ» праводзіць традыцыйны прэс-тур чэрвеня. У гэтым годзе ён называецца «БАЖ-Джэм — маркоўны фрэш».

    Праграма, у адрозненні ад папярэдніх гадоў, уключае не толькі наведванне клубнічнага рынка, знаёмства з людзьмі, якія вырошчваюць клубніцы для продажу, але і візіт у прыватную гаспадарку, дзе вырошчваюць моркву на экспарт.

    У рамках прэс-тура журналісты наведалі фермерскую гаспадарку Навіцкіх. Уладзімір Навіцкі мае ва ўласнасці да 1 200 гектараў зямлі, з іх 650 гектараў аддадзена пад пасевы морквы. Ураджайнасць з гектара дасягае 110 тон морквы. У Беларусі Уладзімір Навіцкі — самы буйны фермер у сваёй спецыялізацыі, фактычна ў яго няма канкурэнтаў. Амаль усю прадукцыю ён адпраўляе на экспарт у Расію.

    Уладзімір Навіцкі ўваходзіць у топ-100 найбагацейшых людзей Беларусі.

    Падчас сустрэчы з журналістамі Уладзімір распавёў пра тэхналагічны працэс вырошчвання морквы, наладжаныя каналы збыту, а таксама якія крокі ён прадпрымае, каб развіваць сваю гаспадарку.

    Сын Роман (справа) помогает отцу по хозяйству. В хозяйстве занято много родственников

    Сын Раман дапамагае бацьку па гаспадарцы. У гаспадарцы занята шмат сваякоў

     «Мэтай гэтага прэс-тура было пазнаёміць журналістаў з індывідуальным вопытам гаспадарання», — кажа галоўны рэдактар ​​сайта «Медыя Палессе» Святлана Гарда.

    Наступным пунктам праграмы быў традыцыйны сплаў на байдарках. У гэты раз журналісты сплаўляліся па рацэ Ваўчанка, гэта — прыток ракі Смердзь.

    «Ваўчанка — звілістая, няпростая рака. І для журналістаў гэта выдатная здольнасць праверыць сябе ў працы ў камандзе», — заўважае Святлана.

    Раней у рамках прэс-тураў журналісты сплаўляліся па рэках Прыпяць, Ясельда, Случ, Смердзь.

    На другі дзень у журналістаў запланавана наведванне клубнічнага сезоннага рынка ў вёсцы Дварэц. Яшчэ некалькі гадоў таму гэты рынак быў месцам стыхійнага гандлю каля трасы. Цяпер у рынка з’явіўся гаспадар — гэта Ігар Пракаповіч. Ён развівае рынак, каб людзям было камфортна працаваць.

    Журналісты, паводле задумы арганізатараў прэс-тура, змогуць папрацаваць зборшчыкамі клубніц на прыватных плантацыях. На жаль, у гэтым годзе сезон клубніц доўжыўся толькі два тыдні — ягада «згарэла», бо не было дажджоў.

    У прэс-туры ўдзельнічаюць журналісты з Брэста, Мінска, Барысава, Лунінца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці