• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BayBus запускае мультысерыял па вершах Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

    Штопятніцы Bay­Bus  будзе радаваць дзетак новымі серыямі мульсерыяла: усяго зроблена 16 выпускаў на аснове добрай дзіцячай літаратуры.

    Праект стартуе 13 верасня ў 20:00 па мінскім часе на YouTube-канале Bay­Bus.

    BayBus запускае мультысерыял па вершах Андрэя Скурко

    Скрыншот відэа

    Мультсерыял пабудаваны па кнізе Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы», выдадзенай выдавецтвам «Гутэнберг». Стваральнікі абяцаюць вясёлы мультфільм пра жывыя машынкі і іх выпрабаванні, калі ўсё буксуе і разліваецца, раскручваецца і адвальваецца.

    Бэйбус — беларускамоўная забаўляльная, навучальная, развіццёвая лічбавая прастора для маленькіх гарэзаў і дарослых жэўжыкаў. Унікальны кантэнт YouTube-канала і сацсетак праекта дапамагае дзецям і дарослым не толькі вывучаць беларускую мову з дапамогай казак і вершыкаў, але і атрымоўваць веды з найцікавейшых галінаў такіх, як мастацтва, гісторыя, культура, і забаўляцца.

    Ілюстрацыі і анімацыю зрабіла мастачка Вольга Кузьміч. Тэксты агучаны на беларускай мове праектам «Кніжны воз», слухачы пачуюць галасы купалаўцаў Крысціны Дробыш і Алега Гарбуза. Музыку для праекта напісала Наталля Бібікава.

    Скурко партрэт

    Андрэй Скурко. Архіўнае фота

    Андрэй Скурко – беларускі журналіст, паэт.

    З 2006 па 2017 гады з’яўляўся галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Наша Ніва». Пасля ўзначаліў аддзел рэкламы і маркетынга «Нашай Нівы» і адначасова быў сцэнарыстам дзіцячага часопісу «Асцярожна: дзеці!».

    8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў, аднак абвінавачаны па частцы 2 артыкула 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання»). Сутнасць абвінавачання палягала ў тым, што рэдактары выдання нібыта не выплацілі 3500 рублёў камунальных паслугаў.

    15 сакавіка 2022 года Андрэй Скурко (хворы на цукровы дыябет) і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай гады калоніі за нявыплату камунальных паслугаў. Прызнаны палітвязнем.

    Цалкам адбыў тэрмін зняволення і вызвалены з магілёўскай калоніі 18 жніўня 2023 года.

    Увесь час зняволенняі Андрэй пісаў дзіцячыя вершы для свайго маленькага сына Тамашыка. Яны леглі ў аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага ў 2022 годзе. Таксама за кратамі Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які ў беларускім перакладзе названы «Доктар Будзь-Здароў». Зборнік вершаў «Хто жыве ў гаражы» выпушчаны выдавецтвам «Гутэнберг».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці