• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бастунец: Лукашэнка бачыць ролю СМІ такой, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі

    У чарговым пасланьні да народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу на СМІ:

    «Паклёпу, розным інсынуацыям трэба даваць рашучы адпор. Некалі ў нас існаваў добры выраз: да штыка прыраўнаць пяро. І, дарэчы, усе кіраўнікі найбуйнейшых СМІ ў нас калісьці гэты штык насілі пры сабе. Але ці то штык падзатупіўся, ці то пяро згубілася. Вось гэтую баявітасьць, здольнасьць актыўна і прафэсійна весьці дыскусію, адстойваць канструктыўную пазыцыю сёньня як ніколі важна ўзяць на ўзбраеньне нашым газэтам, часопісам і тэлеканалам. Дарэчы, калі патрэбен штык — у нас гэтага дабра хапае, гэта да міністра абароны».

    Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец пракамэнтаваў выказваньне гэтак:

    «Перадусім — гэта вяртаньне да савецкіх часоў: ацэнка месца і ролі СМІ, калі яны былі органамі дзяржаўных органаў. І вось гэтае — штык прыраўнаць да пяра — азначае, што кіраўнік дзяржавы бачыць ролю СМІ такой, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі. І гэты пасыл адрасаваны перадусім дзяржаўным СМІ — гэта не гучыць наўпрост, але адчуваецца і дэманструе адносіны кіраўніка дзяржавы да мэдыясэктару ў краіне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці