• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барысаў: Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы БелаПАН не дазволілі здымаць на выбарчым участку

    Валянціна Зянкова збіралася асвятляць працэс галасаваня на ўчастку № 59 па Барысаўскім раёне. 

    Яна падышла да старшыні камісіі і прад’явіла пасведчанне БелаПАН, аднак той запатрабаваў ад яе дадатковую «адкрэдытацыю» і не дазволіў здымаць без яе.

    На думку намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца, гэта парушэнне выбарчага заканадаўства з боку камісіі.

    «Калі гэта беларускае СМІ, ні пра якую дадатковую акрэдытацыю яне можа ісці гаворкі, – лічыць юрыст. – ЦВК нават выпускаў да гэтых выбараў «Прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых выбарчых камісій», дзе ёсць прыклад, які цалкам супадае з барысаўскім (апісаная сітуацыя №4). На трэнінгах камісіям павінныя былі патлумачыць, што прадстаўнік беларускага СМІ павінен проста прад’явіць пасведчанне і запісацца ў журнале прысутных СМІ. Відавочна, барысаўская камісія з нейкіх прычын кепска засвоіла інструкцыі». 

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці