• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барыс Гарэцкі: Усе разумелі, што Анджэя паказальна пакараюць

    Намеснік старшыні «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Барыс Гарэцкі пракаментаваў «Радыё Р*цыя» сённяшні прысуд незалежнаму журналісту і чальцу «Саюза палякаў Беларусі» Анджэю Пачобуту.

    Сёння завяршыўся судовы працэс над палітзняволеным журналістам, сябрам «Саюза палякаў Беларусі» Анджэем Пачобутам. За «заклікі да санкцый» і «ажыццяўленне дзеянняў для рэабілітацыі нацызму», якія нібыта здзяйсняў Пачобут, яму прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Палітвязня затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай нацыянальнай меншасці, дома ў яго прайшоў ператрус. З таго часу ён за кратамі: спачатку ў следчай турме Жодзіна, пасля — у СІЗА № 1 у Мінску, ад верасня 2022-га — у СІЗА ў Гродне. Агулам Пачобут правёў у турме да суду паўтара года.

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў сваім каментары «Радыё Р*цыя» назваў судовы працэс над Пачобутам «заказным» і «паказальным»:

    — Відавочна, што ніхто не чакаў нейкага лёгкага прысуду Анджэю, таму што гэтая справа ад пачатку была максімальна палітычнай, максімальна заказной і максімальна паказальнай. Затрыманне Анджэя і іншых прадстаўнікоў «Саюза палякаў» у сакавіку 2021 года на Дзень Волі, калі па Гродзенскай вобласці пракаціліся ператрусы, а потым затрыманых прывезлі ў Мінск і ўжо тут, у Мінску, расследавалі гэтую справу. 

    Сам характар гэтай справы — гэта штуршок уладаў Беларусі ў бок Польшчы на пачатку 2021 года, каб развязаць напружанасць. Яшчэ тады не было мігранцкага крызісу, калі ўлады Беларусі падвозілі на мяжу з Польшчай мігрантаў, але ўжо тады была задуманая гэтая крымінальная справа. Відавочна, што ўсе разумелі, што Анджэя паказальна пакараюць, дадуць вялікі тэрмін. Гэта і адбылося. 

    У гэтым прысудзе ў сённяшнім дні мне вельмі імпануе міжнародная рэакцыя, асабліва ў Польшчы. Гэтая краіна на нацыянальным узроўні сочыць за гэтым працэсам, праводзіць акцыі пратэсту, акцыі падтрымкі Анджэя. І я часта бываю ў розных польскіх гарадах, гэта надзвычай прыемна, калі ты прыязджаеш у Варшаву ці яшчэ кудысьці і на нейкай галоўнай вуліцы ці плошчы ты бачыш выяву свайго калегі, свайго сябра — не таму, што яго павінен ведаць увесь свет, але польскае грамадства не забываецца на яго, не спыняе сваю памяць, не перастае нагадваць сабе і ўладам Беларусі, што гэты чалавек мусіць быць вызвалены. 

    Анджэя накіравалі ў калонію і вынеслі яму адразу ўзмоцнены рэжым… Для тых, хто не ў курсе, гэта не асобная нейкая калонія, а сэнс у тым, што ўзмоцнены, ёсць яшчэ пасля гэтага і жорсткі рэжым. Гэта абмежаваная колькасць перадач, сустрэч з роднымі. А калі ты палітвзень, то, фактычна, ёсць верагоднасць, што цябе ўсіх гэтых перадач і сустрэч з роднымі увогуле пазбавяць. Ты будзеш у калоніі, як і шматлікія іншыя палітвязні, практычна сам-насам з адміністрацыяй. Вось такія ўмовы цяпер ствараюць палітвязням у калоніях, калі адміністрацыя проста здзекуецца з вязняў. Верагодна, што ў такія жорсткія ўмовы трапіць і Анджэй, калі ад пачатку заяўлена, што ў яго будзе ўзмоцнены рэжым. 

    Каментуючы прапанову з памілаваннем, якую рэжым мог зрабіць Пачобуту і іншым сябрам «Саюза палякаў», Гарэцкі гаворыць, што, хутчэй за ўсё, Пачобут ад такой магчымасці выйсці на волю адмовіўся:

    — Зараз складана сказаць, як непасрэдна разгортваліся падзеі. Безумоўна, гэта ўсё адбывалася на фоне вялікіх дыпламатычных намаганняў з боку Польшчы — вызваліць людзей, пасаджаных за сваю польскасць. 

    Можа быць да Анджэя гэта не ў стоадсоткавай прапорцыі можна прымяніць, таму што супраць Анджэя грала тое, што ён яшчэ і незалежны журналіст. Але я ведаю, што польскія ўлады вельмі намагаліся па дыпламатычных каналах дамовіцца пра вызваленне гэтых людзей. Гэта ўсё вядома з інтэрв’ю Агнешкі Рымашэўскай, кіраўніцы тэлеканала «Белсат», якая казала, што ў яе ёсць інфармацыя пра тое, што Анджэю прапаноўвалі прызнаць сваю віну і выйсці са следчага ізалятара на абмен выезду з Беларусі. Такая ўмова ставілася. 

    Іншыя фігуранты справы скарысталіся гэтай магчымасцю. Яны публічна нічога не казалі, я так разумею, што там былі запалоханыя родныя. Вельмі часта цяпер улады Беларусі палохаюць людзей, нават тых, хто з’ехалі з Беларусі, расправамі над роднымі. Але інфармацыя гэтая трапіла. Анджэй гэта рабіць адмовіўся, тады гэта гучала так: «Я на сваёй зямлі, я нічога не парушаў, нічога не рабіў супрацьзаконнага, таму я не буду пісаць ніякіх прашэнняў і не буду прызнаваць віну». То-бок ён застаўся на сваёй пазіцыі. Трэба сказаць, што Анджэй — крэмень у гэтым плане. Гэта ж не першая крымінальная справа супраць Пачобута і не першае яго зняволенне ў следчым ізалятары.

    Чытайце яшчэ: 

    Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы

    Дзмітры Плакс: Беларускія справы ў Швецыі сталі менш гучнымі, але не менш важнымі

    Як у Беларусі закрылі медыя праз скандал з ісламам. І пры чым тут выбары?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці