• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Баранавіцкі райвыканкам адмовіў незалежнай газеце «Intex-press» у акрэдытацыі

    Рэдакцыя «Intex-press» звярнулася ў райвыканкам з просьбай акрэдытаваць карэспандэнта Юлію Івашка. Аднак райвыканкам у лісце за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Грыцкевіча ад 16 мая адказаў адмовай.

    «Для асвятлення пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта на пастаяннай аснове запрашаюцца прадстаўнікі трох сродкаў масавай інфармацыі. Пашыраць гэты пералік у цяперашні час не плануецца», – гаворыцца ў адказе.

    Усе тры акрэдытаваныя СМІ – дзяржаўныя, у тым ліку і раённая газета «Наш край», заснавальнікам якой з’яўляецца і Баранавіцкі райвыканкам.

    «Баранавіцкі райвыканкам у сваім адказе не спаслаўся на палажэнне аб акрэдытацыі. Невядома нават, ці ёсць яно. Мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне», сказала службе маніторынгу ГА «БАЖ» юрыст ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» Наталля Нарожная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці