• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ выказвае спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю генсека «Рэпарцёраў без межаў»

    У Парыжы ва ўзросце 53 гадоў памёр генеральны сакратар міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Крыстаф Дэлуар. Прычынай яго заўчаснай смерці стала анкалагічнае захворванне.

     

    Рэпарцёры без межаў Крыстаф Дэлуар памёр

    Крыстаф Дэлуар. Фота: Face­book

    БАЖ выказвае шчырыя спачуванні сям’і і родным нашага калегі.

    Але і журналісцкая супольнасць панесла цяжкую страту. «Рэпарцёры без межаў» сталі на абарону беларускіх журналістаў з першых дзён пратэстаў у 2020 годзе.

    Мы ўсе памятаем, як 28 траўня 2021 года Крыстаф Дэлуар прыляцеў на літоўска-беларускую мяжу, каб выказаць сваю салідарнасць і пратэст супраць пераследу беларускіх калегаў з боку рэжыму Лукашэнкі. Напярэдадні ў Мінску спецслужбы прымусова пасадзілі авіялайнер RayanAir, на борце якога знаходзіўся заснавальнік тэлеграм-канала Nex­ta Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Соф’я Сапега.

    Кожнаму журналісту, які хоць раз аказваўся ў цяжкай сітуацыі, надзвычай важна своечасова адчуць побач плячо падтрымкі калегі і сябра. Крыстаф Дэлуар аказаўся побач, калі ягоная падтрымка была вельмі важнай.

    Беларусы кажуць: што пасееш, тое і пажнеш. Крыстаф Дэлуар паказаў беларускім журналістам прыклад салідарнасці, падтрымкі і змагання за прафесійныя правы. За гэтае і будзем памятаць.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў  удзячная Крыстафу Дэлуару за ўсё, што ён зрабіў для беларускай журналістыкі, і за працу, якую працягваюць ягоныя калегі з «Рэпарцёраў без межаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці