• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бабруйскія БАЖаўцы правялі сустрэчу з Віктарам Марціновічам

    У Бабруйску прайшоў літаратурны вечар вядомага беларускага пісьменніка, журналіста і сябра арганізацыі Віктара Марціновіча.

    Сустрэча была арганізавана мясцовымі актывістамі ГА “БАЖ”. Праходзіла яна ў памяшканні аб’яднаных дэмакратычных сіл Бабруйска. Аўтарскі вечар пісьменніка сабраў каля 40 чалавек.

    Напачатку Віктар Марціновіч распавёў пра сябе і свае творы, а потым доўга адказваў на пытанні прысутных. Больш за ўсё чытачоў цікавіла гісторыя стварэння раманаў і тое, што паслужыла асновай для іх. Гучалі пытанні, звязаныя з лёсам беларускай мовы і беларускай літаратуры.

    Цікавіла чытачоў таксама тое, як удаецца сумяшчаць журналістыку і пісьменніцкую працу. Віктар Марыновіч быў шчыры ў сваёй размове з чытачамі. Адказваў грунтоўна, падрабязна. Адзначыў, што не бачыць розніцы паміж «журналістам» і «пісьменнікам». І што, па яго назіраннях, калі літаратар пераходзіць з рускай на беларускую мову, то гэта – назаўсёды.

    Вечар доўжыўся каля паўтары гадзіны, але публіка не хацела адпускаць таленавітага пісьменніка. Аўтограф-сесія і адказы на пытанні працягнуліся і ў двары ля машыны літаратара.

    Нагадаем, гэта другая сустрэча Віктара Марціновіча ў Бабруйску, арганізаваная ГА “БАЖ”. Першая адбылася ў кастрычніку 2011 года. І была потым падрабязна апісана Марціновічам ў яго блогу на сайце арганізацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці