• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Айчынныя творцы ствараюць Беларускую незалежную фатаграфічную асацыяцыю

    У ініцыятыўную групу ўвайшлі вядомыя беларускія дзеячы Зміцер Вайноўскі, Сяргей Гудзілін, Сяргей Міхаленка, Яўген Атцецкі, Леся Пчолка, Ірына Сухій і іншыя знаўцы ў сферы фатаграфіі.

     

    Мэта BIPA — аб’яднанне беларускіх фатографаў у партнёрскую супольнасць, якая будзе мець важкі голас для лабіравання інтарэсаў на рэгіянальным і міжнародным узроўні.

    Удзельнікі Асацыяцыі імкнуцца распаўсюджваць інфармацыю аб праектах беларускіх фатографаў і беларускай фатаграфіі ў цэлым, ствараць умовы для дыскусій, пашырэння сувязяў і пошуку новых магчымасцяў. А таксама імкнуцца праводзіць мерапрыемствы па захаванні беларускай гісторыка-культурнай спадчыны ў галіне фатаграфіі.

    — На працягу апошніх трох гадоў фатографы падвяргаюцца рэпрэсіям за сваю прафесійную дзейнасць. Многія былі вымушаныя эміграваць, што часта прыводзіць да сыходу з прафесіі і творчасці. Застаючыся ж у Беларусі, людзі сутыкаюцца з усё большымі абмежаваннямі, прэсінгам або пераследам. Відавочна, што нам патрэбная арганізацыя, якая зможа стаць платформай для аб’яднання беларускіх фатографаў і пачаць аказваць маральную, інфармацыйную, а часам і матэрыяльную падтрымку, — тлумачаць арганізатары.

    Сяброўства ў асацыяцыі будзе адкрытае для ўсіх беларускіх фатографаў, куратараў, крытыкаў, дзеячаў у галіне беларускай фатаграфіі, калекцыянераў і проста знаўцаў фатаграфіі, хто нейкім чынам асацыюе сябе з беларускай фатаграфіяй незалежна ад месца пражывання. Важнай умовай для ўступлення з’яўляецца згода з агульначалавечымі каштоўнасцямі:

    • свабода і незалежнасць,

    • сумленнасць і справядлівасць,

    • адказнасць і павага да іншых.

    Для таго, каб зразумець настроі сярод фатографаў і цяперашняю сітуацыю, а таксама для вызначэння, якія менавіта крокі неабходна зрабіць у першую чаргу, Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя прапануе ўсім зацікаўленым прайсці апытанку.

    Чытайце яшчэ:

    Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвяшчае пачатак другой эдыцыі і прымае заяўкі

    Суд над галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» пачнецца 27 верасня

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці