• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтарамі «Белсату» цікавіцца гэбіст з «Белоруссии»

    Ларысай Шчыраковай і Кастусём Жукоўскім, рэкардсменамі па штрафам за супрацу з нашым тэлеканалам, зацікавілася (імаверна) Упраўленне вайсковай контрвыведкі КДБ.

    У чацвер Яўген Меркіс, настаўнік гісторыі і старшыня гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака» зайшоў у аддзел дзяржрэгістрацыі юрыдычных асобаў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму высветліць шэраг пытанняў, звязаных са справамі ягонай арганізацыі і яе трыццатай гадавінай, якая будзе адзначацца сёлета.

    «Талака» паўстала ў 1986‑м, калі мужа і жонку Таццяну Сапач і Сяргея Дубаўца, выпускнікоў журфаку БДУ, размеркавалі на працу ў Гомель. Маладзёны былі адзінымі беларускамоўнымі працаўнікамі ў сваіх выданнях, што было нечым новым для Гомля тых часоў.

    Напрыканцы размовы з чыноўнікамі Яўгену сказалі, што з ім хоча паразмаўляць яшчэ адзін чалавек у суседнім кабінеце.

    «Мужчына прадставіўся Аляксандрам і сказаў, яго цікавяць мэты дзейнасці «Талакі». На маё пытанне, ці ён з «гэбэ», ён прама адказаў «так». Пры гэтым у яго перад носам ляжала тэчка з нашымі архіўнымі дакументамі аб дзейнасці арганізацыі, дзе нашыя мэты прапісаныя вельмі дэталёва», — распавёў Яўген «Новаму часу».

    Меркіс папрасіў выклікаць яго афіцыйна па павестцы, на што супрацоўнік КДБ сказаў, што наўрад ці зробіць гэта: «лепш удакладніць пару пытанняў адразу».

    «Сваё пасведчанне пры гэтым ён паказваць адмовіўся, а нашую краіну ўвесь час называў «Белоруссия», — кажа Яўген.

    Талаковец прыгадвае, што далей была няўцямная балбатня пра «Оўбама развязвае войны і пад яго кіраўніцтвам гінуць людзі, тое ж і з Феліксам Дзяржынскім, таму не трэба тут на нас гнаць», а таксама пра тое, што «людзям, якія верна служаць дзяржаве, паставяць файныя надмагіллі і помнікі».

    «Не ведаю, можа ў яго мара і мэта ў дзейнасці такая — хутчэй уласнае надмагілле мець. Гэткая пазнака прафесійнага гонару, — распавядае Яўген. — З кабінета ён мяне не выпускаў, а зрабіць з ім хаця б сэлфі не даваўся, толькі круціўся ўвесь час на зэдліку як чорт на патэльні».

     

    На банальны пытанні «а колькі год вы ў «Талацэ» або «колькі чалавек у арганізацыі?» Яўген раіў глядзець у дакументы, якія ляжалі перад носам ананімнага агента. Пасля гэтага ён паведаміў, што яго цікавяць два сябры нашай арганізацыі — вядомыя журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі.

    «Я на ўсе пытанні, звязаныя з імі і іх дзейнасцю, адказваў, што калі іх цікаўлю не я і не «Талака», то сэнсу працягваць размову няма», — кажа Яўген.

    «Ці працуюць Шчыракова і Жукоўскі на Белсат?», — запытаўся контрвыведнік.

    «Не ведаю, але можаце даслаць афіцыйны запыт у Варшаву, калі вас гэта цікавіць. Гэта будзе хіт, а не ліст! Па інтэрнэце скрын разыдзецца, думаю, нават чакаць адказу не давядзецца», — адказаў яму Яўген Меркіс.

    Журналіст Кастусь Жукоўскі за супрацу з «Белсатам» выплаціў штрафаў на некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў

    «Мяркую, цікаўнасць КДБ была выкліканая жаданнем як мага болей дазнацца пра дзейнасць незалежных журналістаў у Гомлі, — лічыць Яўген. — Апошнім часам Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі здолелі ўзняць шэраг сур’ёзных сацыяльных і крымінальных праблемаў, асабліва ў рэгіёне. Магчыма, спрабуюць на іх нешта адшукаць, тым больш, выбары прайшлі, і ім ужо не трэба сядзець і рабіць твар лібералаў».

    Сёлета фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Ларысу Шчыракову ўжо некалькі разоў пакаралі штрафам за супрацу з «Белсатам». Пасля аднаго з судоў Кастусь Жукоўскі на знак пратэсту зашыў сабе рот.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці