• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асуджанага блогера Аляксандра Ігнацюка ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»

    Блогера і былога журналіста Аляксандра Ігнацюка МУС Беларусі ўнёс у пералік грамадзян, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Імя блогера 7 чэрвеня з’явілася ў папоўненым спісе, які вядзе на сваім сайце сілавое ведамства.

    Аляксандр Ігнацюк блогер

    Блогер Аляксандр Ігнацюк. Фота: з уласнага архіва

    Сёлета 5 красавіка суд Столінскага раёна прызнаў Аляксандра Ігнацюка  вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

    - арганізацыя акцый пратэстаў у Століне і Мінску (частка 1 артыкула 342 КК),

    - паклёп на Аляксандра Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК),

    - вымагальніцтва (частка 2 артыкула 208 КК).

    Суддзя Столінскага раённага суда Сяргей Насеня асудзіў Ігнацюка да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і да штрафу памерам 200 базавых велічыняў (8000 BYN). Таксама суддзя пастанавіў спагнаць з блогера на карысць нібыта пацярпелага ад ягонага вымагальніцтва прадпрымальніка маёмасны ўрон у памеры 1800 рублёў. І канфіскаваў на карысць дзяржавы ноўтбук — як «сродак здзяйснення злачынства».

    Аляксандр Ігнацюк абскардзіў рашэнне Столінскага райсуда ў вышэйшую судоваю інстанцыю. 28 траўня Брэсцкі абласны суд разгледзеў яго апеляцыйную скаргу. Слуханне адбылося ў закрытым рэжыме. Суддзя Брэсцкага абласнога суда Мікалай Сянько пастанавіў пакінуць прысуд у сіле.

    Відэаблогера Аляксандра Ігнацюка затрымалі 18 ліпеня 2023 года. Пра гэта стала вядома выпадкова: ён даўно жыў адзін у аддаленай вёсцы Пінскага раёна, і сябры занепакоіліся пра ягоны лёс пасля таго, як ён цягам некалькіх тыдняў не выходзіў на сувязь.

    17 жніўня 2023 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ігнацюка палітычным вязнем.

    Падрабязнасці пра абвінавачанні, высунутыя супраць блогера, сталі вядомыя толькі сёлета 11 сакавіка з паведамлення на афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Там сцвярджалася, што Аляксандр Ігнацюк нібыта садзейнічаў «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу, адміністратары якога знаходзяцца за мяжой, «сістэматычна імкнуўся дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы» і «спрабаваў уладкавацца на працу ў экстрэмісцкія інтэрнэт-крыніцы».

    Таксама МУС заявіла, што блогер вырабляў відэаролікі з «кампраматам» на мясцовых прадпрымальнікаў і вымагаў з іх грошы, пагражаючы апублікаваць гэтыя факты ў інтэрнэце. І што нібыта ад дзейнасці блогера пацярпелі трое жыхароў Столінскага раёна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці