• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Арлоў, расейскі пасол і Пілецкі. Як у Менску прэзэнтавалі «Казкі па целефоне» ФОТЫ

    Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака. Паслухаць аўтара сабралося больш сотні людзей, сярод якіх былі пісьменьнік Уладзімер Арлоў і расейскі пасол, які апынуўся ў залі выпадкова.

    Алесь Пілецкі падпісвае кнігі сваім чытачкам

    Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа. Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака.

    За тры гады выйшла амаль тры сотні дыялёгаў, кожны зь якіх зьбіраў сотні і тысячы лайкаў і рэпостаў у Фэйсбуку. У 2019 годзе #давайпака выходзілі на svaboda.org.

    «Гэтая кніга мяняе страх на сьмех, а сьмех мяняе ўсё: тайна аказваецца пшыкам, улада — цыркам, цар — блазнам. Пагроза не зьнікае, зьнікае здранцьвеньне, якое ёсьць першым і галоўным прадуктам страху, — напісаў у прадмове да кнігі бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук. — Гэтая кніга чытаецца як „Энэіда“ эпохі „Фэйсбуку“, і не зусім навыварат. Гэта наш час навыварат».

    Спампаваць у наступных фарматах:

    PDF

    EPUB

    MOBI

    AZK

     

    Вядучы імпрэзы актор Аляксей Сапрыкін і аўтар Алесь Пілецкі чытаюць дыялёг з кнігі.

    Паслухаць і пабачыць Алеся Пілецкага сабралося больш за сотню аматараў яго прыдуманых дыялёгаў.

    Алесь Пілецкі

    Аляксей Сапрыкін з акторкай Марыяй Бяльковіч

    «Бібліятэкар Свабоды» і дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.

    Алесь Пілецкі і пасол Расеі ў Менску Дзьмітрый Мезянцаў. Дыплямат, па яго словах, апынуўся там выпадкова, але падчас прэзэнтацыі ён быў непадалёк. Праўда асобніка кнігі Пілецкага паслу не хапіла.

    Чытачы Алеся Пілецкага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці