Arche вяртаецца ў «Белсаюздрук»: свежы нумар — «Гарадская гісторыя Беларусі»
Сьвежы выпуск часопіса Arche «Гарадская гісторыя Беларусі» можна купіць у кіёсках «Белсаюздруку»!
Пасьля амаль пятнаццацігадовае забароны новыя нумары Arche можна будзе знайсьці ў кіёсках «Белсаюздруку».
Пакуль часопіс будзе даступны ў пунктах «Белсаюздруку», разьмешчаных у Менску й Менскай вобласьці.
У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей.
На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд патрапілі не толькі тыя гарады, якія ўваходзяць у склад Рэспублікі Беларусь у яе сучасных межах, але таксама і тыя, якія да сярэдзіны ХХ ст. заўсёды мелі непасрэдную сувязь з беларускімі землямі і былі неадлучнай часткай агульнага беларуска-літоўскага краю.
Найбольшы акцэнт рабіўся на адлюстраванне гарадской штодзённасці. У нумары друкуюцца тэксты даследчыкаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША. Найбольш у ім прадстаўлены перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Болей інфармацыі пра нумар — на сайце часопіса Arche.