• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апытаньне сацыёлягаў: толькі 4 % расейцаў турбуе абмежаваньне дэмакратычных свабодаў і ціск на незалежныя СМІ

    Расейцы, па-ранейшаму, лічыць самымі вострымі праблемамі краіны рост цэн, беспрацоўе і беднасьць. Менш за ўсё іх турбуе абмежаваньне дэмакратычных свабодаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага ў жніўні сацыёлягамі «Левада-цэнтру».

     

    Большасьць рэспандэнтаў (61 адсотак) назвалі самай сур’ёзнай праблемай рост цэн. У жніўні 1999 году так лічыла рэкордная колькасьць расейцаў — 86 адсоткаў, год таму — 72 адсоткі. Беднасьць і жабрацтва насельніцтва хвалюе 45 адсоткаў рэспандэнтаў, рост беспрацоўя — траціну. Такая ж колькасьць расейцаў заклапочаная карупцыяй.

    Менш за ўсё апытаных — усяго 4 адсоткі — сказалі, што іх найбольш за ўсё турбуе абмежаваньне грамадзянскіх правоў, дэмакратычных свабодаў і ціск на незалежныя СМІ.

    За ўвесь час дасьледаваньняў гэты паказчык ніколі не перавысіў 5 працэнтаў, адзначаюць сацыёлягі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці