• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апэратара RT, які нападаў на журналіста ў Беларусі, затрымалі на ўкраінскай мяжы і забаранілі ўезд

    Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны на ўкраінска-малдоўскай мяжы затрымала апэратара расейскага тэлеканалу Russia Today, які на аўтамабілі накіроўваўся з Малдовы ў нібыта Расею праз украінскую тэрыторыю.

    Крыніцы ўкраінскага інтэрнэт-выданьня «Українська правда» ўдакладнілі, што гаворка тут пра апэратара Ігара Завідзея, які працаваў у Сырыі, а ў Беларусі адзначыўся нападам на журналіста Радыё Свабода Алеся Пілецкага і ўдзельнікаў акцый пратэсту.

    Украінскія памежнікі не ўпусьцілі яго на тэрыторыю Ўкраіны, бо ён раней наведваў Крым з парушэньнем украінскага заканадаўства. Апроч таго, яму на тры гады забаранілі ўезд ва Ўкраіну.

    12 верасьня ў Менску Ігар Завідзей накінуўся на Алеся Пілецкага, які асьвятляў жаночы марш, і спрабаваў забраць у яго тэлефон. Іншыя сьведкі гэтага інцыдэнту расказвалі, што здымачная група Завідзея працавала з прафэсійнай тэлетэхнікай безь якіх-небудзь апазнавальных знакаў. Яны чапляліся і да іншых журналістаў, а таксама да ўдзельніц маршу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці