Аператара канала «Белсат» Дзмітрыя Солтана збілі дубінкаю ў ізалятары
24 лютага 2021
Пасля 15 дзён адміністратыўнага арышту выйшаў на волю журналіст Дзмітрый Солтан. 23 лютага яго вызвалілі з Жодзінскага ІЧУ.
Дзмітрыя Солтана затрымалі разам з журналісткай «Белсату» Любоўю Лунёвай 8 лютага. Журналісты працавалі каля філармоніі ў Менску. Сілавікі даставілі белсатаўцаў ва УУС Савецкага раёну, пасля на Акрэсціна. 10 лютага суд Савецкага раёну (суддзя Фёдарава) пакараў Дзмітрыя Солтана 15 соднямі арышту паводле арт. 17.1 («Дробнае хуліганства»). Любоў Лунёва атрымала 10 содняў арышту паводле арт. 17.1 («Дробнае хуліганства»). Нашых калегаў этапавалі ў Жодзіна.
Пасля вызвалення Дзмітрый Солтан распавёў пра катаванні і збіццё сілавікамі. Калі ён адказваў на пытанні міліцыянтаў, тыя білі яго дубінкай у жывот, засталіся сінякі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Перастаў адчыняцца з Беларусі devby.io
13.02.2024
Беларускі журналіст Андрэй Мялешка, якога не ўпусцілі ў Грузію, прыляцеў у Варшаву
17.09.2024
Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»
24.05.2024
Кампанію ў абарону Андрэя Гнёта падтрымалі Святлана Алексіевіч, Алег Сянцоў, Жюльет Бінош, Кен Лоўч, Агнешка Холанд
26.08.2024