• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аператара АНТ арыштавалі за палітыку. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў

    38-гадовага Антона Казельскага дома чакаюць жонка і дзіця.

    Аператара АНТ Антона Казельскага арыштавалі

    Антон Казельскі. Фота з яго сацсетак

    Арыштаваны клічуць Антон Казельскі. Мяркуючы па сацсетках, мужчыне 38 гадоў. Вядома, што нейкі час ён жыў у Расіі, але апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і дзіця.

    Казельскі доўгі час працаваў аператарам на АНТ. Напрыклад, яшчэ ў лістападзе 2022-га ён вучыў Дэпартамент аховы МУС працаваць з дзяржСМІ. Апошні рэпартаж Казельскага выйшаў у кастрычніку 2023 года.

    Невядома дакладна, калі аператара затрымалі, але гэта адбылося больш за паўгода таму. 

    Справа можа быць у тэлеграм-каментарах, якія пакідаў мужчына. Ён раней шмат каментаваў у розных палітычных групах, але саміх каментароў мы не адшукалі — ён іх выдаліў. Знайсці на іх можна толькі ўскосна, праз адказы іншых карыстальнікаў ды сляды мужчыны ў групах.

    Акаўнт супрацоўніка АНТ пры гэтым зусім неабаронены. Яго можна знайсці па тэлефонным нумары, а ў самім акаўнце Антон выкарыстоўваў уласныя фота.

    Суд над Антонам пачаўся сёння, 20 мая. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КК — «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Яму пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці