• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апеляцыя асуджанага відэааператара Івана Мураўёва будзе разглядацца ў закрытым рэжыме

    Вярхоўны суд прызначыў пасяджэнне па апеляцыйнай скарзе журналіста і прадпрымальніка Івана Мураўёва на 10 сакавіка. Гэта стала вядома з абноўленага анонса на сайце ўстановы. 

    Абарона Івана Мураўёва будзе абскарджваць прысуд Мінскага гарадскога суда паводле крымінальнага артыкула 361. прым. 1 ч. 3 — “стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім”, на падставе якога гаспадара мінскай “Кальяннай №1”, відэааператара-фрылансера асудзілі да 2,5 гадоў зняволення.    

    Як вынікае з афіцыйнага паведамлення, пасяджэнне запланавана ў закрытым рэжыме, прычыны “сакрэтнасці” не называюцца. На працэс прызначаны суддзя Вярхоўнага суда Сяргей Гураў.

    Сам фігурант цяпер утрымліваецца ў СІЗА пры турме № 4 Магілёва. Туды яго перавялі яшчэ 11 студзеня з СІЗА № 1 Мінска, фактычна за месяц да агалошвання вынікаў разгляду апеляцыі.

    Працэс над Іванам Мураўёвым у Мінскім гарадскім судзе пачаўся 22 снежня 2022 года. Пасяджэнне адразу зрабілі закрытым — прадстаўніца абвінавачання аргументавала гэта тым, што будуць разглядацца “экстрэмісцкія матэрыялы”, распаўсюд якіх супярэчыць абноўленаму заканадаўству.

    Справа заняла ўсяго два тамы з адным “злачынным” эпізодам — інкрымінаваўся факт відэаздымкаў для расследавання журналіста Стася Івашкевіча, якое выйшла на тэлеканале “Белсат”. Сюжэт пад назвай “Сяброўка Ліліі Лукашэнка і алігархі сталі бенефіцыярамі справы артапедаў” выйшаў у эфір ў ліпені 2022-га, а праз месяц у “Кальянную №1” прыйшлі сілавікі з ордэрам на ператрус.

    Высунуты першапачаткова артыкул застаўся да самога прысуду — ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса (“уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)”.   

    Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Івана Мураўёва палітычным вязнем.

    26 снежня 2022 года суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Шылько прыгаварыла Мураўёва да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі перад тым запатрабавала прадстаўніца пракуратуры. Праз два тыдні, не чакаючы магчымага пратэсту з боку адвакатаў, яго даставілі ў следчы ізалятар пры магілёўскай турме № 4. Гэта сведчыць, што ў выпадку незадавальнення апеляцыі з вялікай доляй упэўненасці ён будзе адбываць пакаранне альбо ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, альбо ў аналагічнай установе № 2 у Бабруйску. 

    Справа фрылансера і прадпрымальніка ідэнтычная той, якую перад гэтым разглядаў Мінскі гарадскі суд у дачыненні да іншага відэаператара Алеся Любянчука. На момант затрымання ён ужо не займаўся журналістыкай, але да таго таксама супрацоўнічаў з “Белсатам”. Толькі ў яго фігуравалі два эпізоды, таму і атрымаў пакаранне на паўгода большае — 3 гады зняволення. Цяпер у СІЗА № 1 Мінска чакае свайго лёсу яшчэ адзін відэааператар Павел Падабед, але сутнасць яго “вінаватасці” пакуль не агучваецца.

    Іван Мураўёў у ранейшых інтэрв’ю неаднаразова казаў, што напісанне  тэкстаў, а таксама фота- і відэаздымкі для яго збольшага як хобі. «Кальянная № 1», якой ён валодае, — культавае месца ў асяродку мінчукоў, яна і забяспечвала патрэбы для штодзённага існавання. А вось журналісцкая праца стала сапраўднай крыніцай творчага натхнення. І ўжо зусім незапраграмавана сюды дадаўся вопыт палітвязня.

    Чытайце яшчэ:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці