• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апазыцыя перадала эўракамісару зварот ад рэдактаркі заблякаванага ў Беларусі сайту «Хартыя-97»

    Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні ЭЗ Яганэс Ган атрымаў зварот галоўнай рэдактаркі заблякаванага ў Беларусі сайту «Хартыі-97» Натальлі Радзінай.

    «Ведаючы Вашу асабістую прыхільнасьць эўрапейскім каштоўнасьцям, я настойліва прашу Вас запатрабаваць неадкладна спыніць блякаваньне Charter97.org у Беларусі і спыніць рэпрэсіі супраць незалежных мэдыя», — гаворыцца ў звароце.

    Натальля Радзіна адзначыла, што, нягледзячы на шматлікія патрабаваньні ў Беларусі і міжнародныя звароты, блякаваньне сайту не было адменена і працягваецца падчас візыту Гана ў Беларусь і яго сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі.«Не дапусьціце таго, каб „Хартыя-97“ стала яшчэ адным палітвязьнем у Беларусі, пазбаўленым права мець зносіны зь людзьмі», — напісала Радзіна ў звароце да Гана.

    Блякаваньне сайту «Хартыі», які адзначае сёлета сваё 20-годзьдзе, асудзілі шматлікія міжнародныя арганізацыі, журналісты, палітыкі і праваабаронцы ва ўсім сьвеце.

    24 студзеня Міністэрства інфармацыі без папярэдняга паведамленьня выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт Charter97.org.

    Паводле Радзінай, ніякіх канкрэтных прычын такога рашэньня Міністэрства не прадставіла.

    Зварот Натальлі Радзінай да эўракамісара Гана перадаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі адзін зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Яго падпісалі іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

    Як паведаміў Свабодзе Рымашэўскі, эўракамісар Ган сказаў, што падчас сустрэч з афіцыйнымі асобамі ў Менску ён закранаў пытаньні правоў чалавека і свабоды СМІ ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці