• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апазіцыйны кандыдат у дэпутаты парламента не можа надрукаваць улёткі, якія хоча

    Амаль тры гадзіны спатрэбілася 11 лістапада кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Уладзіміру Няпомняшчых, каб перадаць свае матэрыялы дзяржаўнамуакцыянернаму таварыству “Палесдрук” для вырабу перадвыбарчых улётак.

    “У вытворчым аддзеле “Палесдруку” мяне пераконвалі, што могуць надрукаваць мае ўлёткі толькінапрыканцы тыдня. І гэта яшчэ не пэўна. Бо заяву на друк улётак мусіць падпісаць дырэктар прадпрыемства Мяжэвіч”, — распавёў службе  маніторынгу ГА “БАЖ” кандыдат Няпомняшчых.

    Уладзімір Няпомняшчых, архіўнае фота

    Па словах суразмоўцы, у яго склалася ўражанне, што супрацоўнікі “Палесдруку” наогул хацелі пазбавіцца ад заказу, называючы непрымальныя тэрміны выпуску агітацыйнай прадукцыі. Да гэтага адмовіліся друкаваць такія ж улёткі кандыдата два невялікія прыватныя паліграфічныя прадпрыемствы.

    “Відаць, і тых, і іншых палохае тое, што ва ўлётцы першым пунктам маёй праграмы значыцца “Ініцыяванне імпічменту Лукашэнку” іўтрымліваецца заклік галасаваць за мяне, у каго на майцы напісана “За Беларусь без Лукашэнкі. Хопіць, дастаў!” Іншага тлумачэння ў мяне няма”, — кажа Уладзімір Няпомняшчых.

    Па словах суразмоўцы, ва ўлётцы зусім мала тэксту. Апроч імпічменту і згаданага закліку, ёсць яшчэ прапанова выбаршчыкам далучацца да каманды перамен, бо АГП выступае за Еўрапейскі шлях развіцця.Кандыдат падтрымлівае эканамічныя рэформы, прапанаваныя партыяй, увядзенне мясцовага самакіравання, рэфармаванне судовай сістэмы і пераход на прафесійную армію.

    Нагадаем, што 22 кастрычніка тэлерадыёкампанія “Гомель” не пусціла ўэфір тэлеканала “Беларусь3” і на радыё перадвыбарчы выступ кандыдата Няпомняшчых з‑за падобнай “крамолы”— агучванне ініцыятывы пра імпічмент кіраўніку дзяржавы.

    “Гэта для цяперашняй улады і залежных ад яе структур — страшнае злачынства, — дадае з пэўнай доляй іроніі апазіцыйны кандыдат Няпомняшчых.— Хачу заўважыць, што ў гэтых словах няма нічога супрацьпраўнага. Імпічмент прадугледжаны як Канстытуцыяй, так і законамі. Лічу, што ў дачыненні да мяне  ўжываюць дыскрымінацыю”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці