• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анемпандыстаў завітаў ў Гродна з “Колерам Беларусі”

    У гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця адчынілася выстава дызайнера, мастака Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі". Аўтар “Народнага альбома” прадставіў на сценах былой галерэі “Крыга” больш за паўсотні сваіх фотапрацаў, на якіх паказаныя розныя мясціны Беларусі.

    «Гэта частка праекта, невялікая частка ілюстрацый, якія ўвойдуць у альбом “Колер Беларусі”. Здымкі адразу друкавалі ў вялікім фармаце і мы мелі наўвазе, што будзем паказваць гэта ў фармаце выставы, — распавёў Міхал Анемпандыстаў. — Я прыйшоў да высновы, што колькі разоў ні прыяджаў у Гродна, то прыходзяць людзі іншыя, новыя. Мне важна, каб прыйшлі людзі, якім цікава. І калі гэтыя людзі прыйшлі з цікаўнасцю слухаць, то я мяркую, што мэта выкананая».

    Гродзенскі журналіст Павел Мажэйка мяркуе, што такая выстава павінна падабацца кожнаму наведніку:

    «Тое, што вынайшаў, даследваў Міхал — гэта напраўду нейкі “беларускі космас”. Я гляджу на ўсе гэтыя ўсе выявы — уражвае мяне такая рэч, што нішто не раздражняе. То бок ўсе беларускія колеры, якія Міхал знайшоў на тэрыторыі этнічнага пражывання беларусаў, — гэта тое, што цешыць маё вока, радуе маё вока. І сапраўды неверагоднае пачуццё і ў мяне ёсць уражанне і разуменне таго, што фактычна ўсе наведнікі гэтай выставы падзяляюць гэтае мяркаванне».

    Міхал Анемпандыстаў правёў па сваіх працах імправізаваную экcкурсію, якая цягнулася амаль дзве гадзіны і кожны з наведнікаў меў магчымасць задаць аўтару пытанне.

    Выставу “Колер Беларусі” можна пабачыць ў гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця цягам бліжэйшых двух тыдняў.

    Фота Аляксандра Саенкі і Андрэя Мялешкі

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці