• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэю Юркову СКАСАВАЛІ штраф за сумны смайлік у сацсетцы

    Дрыбінскі раённы суд скасаваў сваё ж рашэньне аб накладаньні штрафу за распаўсюджваньне экстрымісцкіх матэрыялаў на актывіста руху «За Свабоду», былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Юркова.

    4eb86744-9668-4a35-802c-ccce9a77b93d_w650_r0_s-7bzsi.jpg

    Ён паставіў смайлік «сумую» пад допісам з выяваю нацыскай сымболікі ў «Одноклассниках». За гэта судзьдзя Барыс Пігаль пакараў актывіста 255 рублямі штрафу (10 базавых велічыняў).

    Паводле Юркова, 25 лютага судзьдзя Людміла Новікава палічыла, што ягоная рэакцыя на публікацыю ў сацыяльнай сетцы і складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні зьявіліся раней, чым Кастрычніцкі раённы суд Віцебска прызнаў выяву нацысцкай сымболікі экстрымісцкай. Рэшэньне віцебскага суду ўступіла ў сілу 27 лістапада 2019 году. Пратакол аформілі на Юркова 19 лістапада.

    Першы раз справу супраць актывіста Дрыбінскі суд разглядаў 23 сьнежня 2019 году. 6 студзеня 2020-га Магілёўскі абласны суд палічыў, што яна не разгледжаная належным чынам. Не была дадзена ацэнка кантэксту публікацыі, асобы аўтара і наступстваў зьяўленьня выявы ў сацыяльнай сетцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці