• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Лянкевіч: У дакументальнай фатаграфіі цяпер залаты час

    “Цяпер фатаграфія знаходзіцца ў фантастычным моманце. Фатаграфіі 170 гадоў, і здымаць цяпер так, як гэта рабілася раней, проста нельга, хіба што для гэтага мусіць быць адмысловая нагода”, — распачаў сваю лекцыю Андрэй Лянкевіч.

    Андрэй Лянкевіч

    У пачатку сустрэчы Андрэй згадаў вядомага беларускага фатографа Юрыя Васільева — аднаго з айцоў-стваральнікаў беларускай фатаграфіі, які нядаўна адышоў у лепшы свет. У 1972—1974 гадах Васільеў вёў праграму “Фотапанарама”, дзе расказваў пра фатаграфію. Ён стваральнік фотаклуба “Мінск”, адзін са стваральнікаў і арганізатараў праектаў «Выставы фотаграфікі ў Мінску».

    Андрэй Лянкевіч прывёў цытату з выказвання Юрыя Васільева, заўважыўшы, што гэтым ён “у прынцыпе ўсё сказаў пра фота”.

    «Фотографии 170 лет. В мире искусств, да и вообще в мире она твердо стоит «на ногах». Более того, бурно развивается на базе новых открытий и компьютерных технологий. По месту в общественной жизни, по востребованности, разносторонности применения ей вообще нет равных. Фотографию как вид изобразительного искусства давно пора было ввести в программу школьного обучения. По крайней мере, для старшеклассников. Современная цифровая фотография, связанная с компьютером, больше соответствует духу времени и потребностям общества чем, скажем, рисование или уроки труда. Она у молодежи «на кончике пальцев».  

    Диапазон применения фотографии необычайно широк. Даже по самым примитивным снимкам с телефонного аппарата фиксируются уникальные явления природы, раскрываются преступления, находятся потерявшиеся люди.

    Предмет искусства фотографии – реальная жизнь. Фотографии признанных мастеров стали неотъемлемой принадлежностью коллекций, интерьеров, выставок-продаж и аукционов.
    Фотография показала нам обратную сторону Луны и заодно посмотрела на Землю из космоса. Её передают по проводам, она оказывает влияние на моду, торговлю, науку, на богатейший мир человеческих отношений. С нею встречают приходящего на свет божий, и с ней же провожают в последний путь. И что еще она предложит в ближайшее время – вряд ли кто-нибудь возьмется предсказать.

    Фотографии можно посвятить жизнь. Она велика. Как музыка, как поэзия, как театр. Фотография — это не фотоаппарат, не линза, не пленка, не быстрые руки и острый взгляд. Хотя и это должно быть. Как инструмент.
    Фотография — это время, свет, культура, эстетика, чувства и мысли художника. И тогда, может быть…»

    Юрий Васильев

     

    Фатаграфіі без фотаапарата не новае вынаходніцтва. Лянкевіч распавёў пра фотаграмы і гісторыю іх стварэння, якая сягае ў пачатак мінулага стагоддзя.

     

    Фотаграма — гэта малюнак, атрыманы фотахімічным спосабам, без фотаапарата. Прадмет змяшчаюць на фотапаперу або плёнку, і асвятляюць так, каб на фотаматэрыял трапіў яго цень. Асаблівасцю фотаграмыз’яўляецца тое, што ў момант экспазіцыі святло не адлюстроўваецца ад прадметаў, а праходзіць праз іх. Непразрыстыя прадметы захоўваюцца на фотаграме ў выглядзе сілуэтаў.

    Напрыклад, Сьюзан Джэрджас  (Susan Derges) рабіла выявы з дапамогай ракі, месяцовага святла і фотапаперы.

    Susan Derges River Bovey May

    А Люк Эванс і Джош Лэйк (Luke Evans, Josh Lake) зрабілі выявы, праглынуўшы фотаплёнку.

    Luke Evans, Josh Lake

    Карын Віонет (Corinne Vion­net) апрацавала масіў аматарскіх фотаздымкаў турыстычных аб’ектаў — атрымаліся зборныя  вобразы ў стылі імпрэсіянізму. І гэта таксама прыклад фота без фотаапарата.

     

    Андрэй Лянкевіч прывёў прыклады выяў, зробленых з дапамогай рэнтгену. Фізік-мастак з Нідэрландаў Ар’е Вант Рыт (Arie van’t Riet) чорна-белыя негатывы аблічбоўвае і некаторыя элементы падфарбоўвае ў фоташопе. Атрымліваюцца  фантастычныя і прыгожыя выявы.

    Arie van't Riet

    Arie van't Riet

    Асобным кірункам у стварэнні фота без фотаапарата можна назваць працу з фотаархівамі і выкарыстанне выяў Google Street view.

    «Рэальнасць і паказ рэальнасці больш не з’яўляюцца прыкметай фатаграфіі. З гэтай думкай цяпер трэба жыць і пагадзіцца. Кожны з нас фатограф і, каб сябе рэалізаваць у фатаграфіі, трэба вучыцца новым рэчам. Яны ляжаць у сферы стварэння новых візуальных моў, — падкрэсліў Андрэй Лянкевіч. — Фотажурналістыка памірае. Думаю, трэба прыняць тое, што цяпер ёсць вялікая колькасць тэхналогій, якія можна выкарыстоўваць. Лічу, што ў дакументальнай фатаграфіі цяпер залаты час. Калі вам трэба даведацца нешта пра Кардаш’ян, то праз 15 хвілін у вас усё будзе.

    Страшны сон фатографа: што ён умеў і рабіў, цяпер могуць і робяць амаль усе. Гэта страшна. Думаю, вялікай колькасці калег гэта цяжка прыняць. Не трэба больш нікога пасылаць у Афрыку ці на месца, дзе ўпаў самалёт. Я раю прачытаць зборнік інтэрв’ю Анры Карцье-Брэсона «Дыялогі». Можна пабачыць, як на працягу 70-ці год змяняецца яго стаўленне да фатаграфіі і як ён гэта не прымае.

    Усё змяняецца. Мы бачым, як на нашых вачах змяняецца час, тэхналогіі. Што адбывалася раней за сто год, цяпер адбываецца за дзесяцігоддзе. Мы самі не ведаем, кім мы будзем праз 10 год».

    Президент Клуба Пресс Фотографов в Литве: Рак медиа сегодня — это спешка, которая убивает всё

    Истории за кадром. Фотографы TUT.BY рассказывают о своих снимках

    Тры азначэнні сучаснай фатаграфіі, якія вы можаце не ведаць

    Анатоль Кляшчук: Трэба пастаянна недзе бываць, некуды ехаць…

    Пад Парыжам адкрываецца фотавыстава беларускі Юліі Ружэчка

    Сяргей Лескець: “Калі б закінуў фатаграфію, стаў бы наркаманам ці спіўся”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці