Андрэй Бастунец расказаў пра допыт у Следчым камітэце
Сёння раніцай старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт у якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Кіраўніка ГА «БАЖ» дапытвалі ў якасці сведкі па частцы 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі ( «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», частка 3: «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт». Пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў).
Андрэй Бастунец даў падпіску аб неразгалошваннні матэрыялаў справы, таму падрабязнасцяў паведаміць не можа.
Але сказаў, што справа не тычыцца дзейнасці ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Допыт цягнуўся каля трох гадзін. Адбыўваўся ў прысутнасці адваката.